Паштовая станцыя (Гарадок)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паштовая станцыя (Гарадок)
Remove ads

Паштовая станцыя — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Гарадку. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места пад адрасам вуліца Невельская, 55. Твор архітэктуры клясыцызму і рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Цяпер тут месьціцца царква Сьвятога Андрэя.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Паштовая станцыя
Thumb
Паштовая станцыя
КраінаБеларусь
МестаГарадок
Каардынаты55°28′19″ пн. ш. 29°58′14″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцызм
Паштовая станцыя на мапе Беларусі
Thumb
Паштовая станцыя
Паштовая станцыя

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Праект паштовай станцыі) для Гарадку (не рэалізаваны) ды іншых павятовых местаў

Мураваную паштовую станцыю ў Гарадку збудавалі ў першай палове XІX ст. паводле праекту, прынятага ў 1846 годзе дзеля паштовых станцыяў на шашэйных дарогах.

3 пабудовай у 1904 годзе чыгункі значэньне станцыяў, як і паштовага тракту, зьнізілася, былы паштовы двор у Гарадку ліквідавалі. У 1930-я гады будынак належаў МТС, пазьней выкарыстоўваўся як жытло.

Па 1990 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму і рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Гадоўны будынак прастакутны ў пляне, накрыты 4-схільным дахам. Сьцены дэкаруюцца кутнімі пілястрамі і праразаюцца стральчатымі вокнамі, такую ж форма мае ўваходны праём. Над уваходам месьціцца невялікі прастакутны атык. Да будынка далучаюцца рэшткі станцыйнага двара. Над ганкам — навісь зь літым кранштэйнам, выкананым з чыгуну ў XІX ст.

Усярэдзіне падзяляецца на дзьве часткі сенцамі: зь левага боку разьмяшчаліся пакоі для падарожнікаў, з правага — кватэра дазорца, кухня і пакой для афармленьня падарожных[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads