Паўднёвасаамская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паўднёвасаа́мская мова — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць саамы ў нарвэскіх фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэляґ, Нур-Трондэляґ, Нурлян і швэдзкіх лэнах Далярна, Емтлянд, Вэстэрботэн. З усіх саамскіх моваў знаходзіцца на крайнім паўднёвым захадзе арэалу распаўсюджаньня гэтых моваў.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

З усіх 2000 паўднёвых саамаў валоданьне мовай адзначаюць толькі 500 чалавек. Мова хутка зьнікае.

Remove ads

Характарыстыка мовы

Thumb
Паўднёвасаамская мова (абазначаная лічбай 1).

Пісьмовасьць

Мова зьяўляецца адной з шасьці саамскіх моваў, якая мае афіцыйна зацьверджаную пісьмовасьць. Нягледзячы на гэта, літаратуры на паўднёвасаамскай мове існуе вельмі мала. Выдадзены паўднёвасаамска-нарвэскі слоўнік.

Сучасны паўднёвасаамскі альфабэт.

А а B b D d E e F f G g H h I i
Ï ï J j K k L l M m N n O o P p
R r S s T t U u V v Y y Æ æ/Ä ä Ø ø/Ö ö
Å å

Літары Æ æ і Ø ø ўжываюцца ў Нарвэґіі, Ä ä, Ö ö — у Швэцыі, што зьвязана з калькаваньнем з тамтэйшых дзяржаўных моваў, нарвэскае й швэдзкай.

Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Zz выкарыстоўваюцца пры напісаньні словаў замежнага паходжаньня.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads