Паўднёвы Емэн

колішняя дзяржава ў Заходняй Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўднёвы Емэн
Remove ads

Паўднёвы Е́мэн (па-арабску: اليمن الجنوبي, al-Yaman al-Janūbī}}), афіцыйная назва Народна-дэмакратычная рэспубліка Емэну (па-арабску: جمهورية اليمن الديمقراطية الشعبية, Jumhūriyat al-Yaman ad-Dīmuqrāṭīyah ash-Sha'bīyah), скарочаная Дэмакратычны Емэн (اليمن الديمقراطي, al-Yaman ad-Dīmuqrāṭīyy) — адзіная арабская камуністычная дзяржава, якая існавала ў 1967—1990 роках. Уключала паўднёвыя і ўсходнія губэрні сучаснай Рэспублікі Емэну. Межавала на паўночным захадзе з Паўночным Емэнам, на поўначы з Саудаўскай Арабіяй, на ўсходзе з Аманам.

Хуткія факты Дэвіз, Гімн ...

У XIX стагодзьдзі гэтая тэрыторыя ўвайшла ў Адэнскі пратэктарат і Адэнскую калёнію Вялікай Брытаніі. Пасьля падзеньня пратэктарату ў калёніі ў 1963 року пачалося змаганьне супраць брытанскага панаваньня. 30 лістапада 1967 замест брытанскіх Фэдэрацыі Паўднёвай Арабіі ды Пратэктарату Паўднёвай Арабіі была абвешчаная Народная рэспубліка Паўднёвага Емэну, пазьней пераназваная ў Народна-дэмакратычную Рэспубліку Емэну. У 1986 року краіна была ўцягнутая ў кароткатрывалую грамадзянскую вайну. 22 траўня 1990 Паўднёвы і Паўночны Емэны аб’ядналіся ў сучасную Рэспубліку Емэну.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads