Арабскі сьвет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арабскі сьвет
Remove ads

Арабскім сьветам (па-арабску: الوطن العربي) прынята абагульнена называць арабскія краіны Блізкага Ўсходу і Паўночнае Афрыкі, а таксама краіны Ўсходняе Афрыкі, якія ўваходзяць у Лігу арабскіх дзяржаў і маюць арабскую мову ў якасьці адной з афіцыйных. Арабскі сьвет складаецца з 23 краінаў з сукупным насельніцтвам каля 373 млн чалавек і агульнай плошчай прыблізна 13 млн квадратных кілямэтраў.

Thumb
Ліга арабскіх дзяржаў
Remove ads

Склад

Ніжэй прыводзіцца пералік краінаў, якія прынята ўключаць у «арабскі сьвет».

Больш інфармацыі Дзяржава, Тэрыторыя (км²) ...
Remove ads

Вышэйшая адукацыя

У арабскіх краінах дзейнічае 132 унівэрсытэты, 136 каледжаў, 433 інстытуты, якія даюць вышэйшую адукацыю. Колькасьць студэнтаў у іх перавышае 5 млн чалавек. Лідэрамі ў сфэры вышэйшае адукацыі лічацца Эгіпет, Саудаўская Арабія, Лібан. Як адзначаюць, адной з галоўных праблемаў вышэйшае адукацыі ў арабскіх краінах зьяўляецца спад яе якасьці, асабліва ў тэхнічных галінах, прычынай чаго паказваюць недастатковае фінансаваньне і вельмі нестабільную абстаноўку ў рэгіёне. У 1978 годзе была прынята Канвэнцыя па прызнаньні дакумэнтаў аб вышэйшай адукацыі, дыплёмаў і ступеняў у арабскіх краінах. Яе падпісалі Альжыр, Бахрэйн, Эгіпет, Ірак, Ярданія, Кувэйт, Лібія, Марока, Аман, Катар, Саудаўская Арабія, Судан, Туніс, ААЭ; а статус назіральніка атрымалі Лібан, Сырыя, Емэн, Палестына.

Remove ads

Інтэрнэт

Гісторыя

На 2010 год па зьвестках сайта Internet World Stats, у арабскім сьвеце налічвалася каля 60 мільёнаў карыстачоў сеціва Інтэрнэт, што зьяўляецца досыць важкім значэньнем, бо гэтая колькасьць людзей складае амаль траціна ўсяго насельніцтва гэтага рэгіёну. З пачатку 2000-х па 2010 год колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў павялічылася на 1,825%. Гэта дастаткова высокая лічба для арабскага сьвету, аднак у сьвеце ў цэлым іх доля не перавышае 3%.

Дзякуючы хуткаму распаўсюджваньню Інтэрнэту мноства людзей атрымала магчымасьць выказваць сваё меркаваньне свабодна, хаця раней былі пазбаўлены гэтага права. Мноства людзей сталі выкарыстоўваць усе перавагі тэхналягічнага новаўвядзеньня (напрыклад, рэлігійныя сайты, якія з высокай хуткасьцю распаўсюджваюцца ў сеціве).

Мадэрнізацыя інтэрнэт-рэсурсаў

Краіны «арабскага сьвету» ўкладваюць мноства фінансавых сродкаў у рамках стратэгіі па разьвіцьці эканомікі і стварэньні новых працоўных месцаў. Таксама аналітыкі прагназуюць стабільны рост колькасьці інтэрнет-карыстальнікаў у арабскім сьвеце. Дасягненьні навукі і тэхнікі вырашаюць праблемы слабаразьвітай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, якая перашкаджае свабоднаму доступу ў Інтэрнет у гэтым рэгіёне. Напрыклад, у канцы сакавіка 2009 г. у Альжыры, Бахрэйне, Ярданія, Кувэйце, Саудаўскай Арабіі і Тунісе зьявілася тэхналёгія WiMAX9, у той час як у іншых краінах пачалося тэставаньне гэтага сэрвісу.

Цэнзура

Урады краін арабскага сьвету абмяжоўваюць СМІ ў рабоце і праводзяць палітыку рэпрэсіяў. Дзяржава кантралюе СМІ і Інтэрнет. Прыхільнікі свабоды слова спрабуюць змагацца супраць гэтых законаў, аднак гэта рабіць дастаткова складана. Мноства блогераў і дысідэнтаў апынуліся ў турме праз свае артыкулы, словы і г. д. в.

Напрыклад, у Сырыі зацьверджаны закон аб прэсе ў 2001 годзе, які дае дзяржаўным органам аб’ёмныя магчымасьці па наглядзе за публікацыямі, якія выходзяць у краіне. У Тунісе кодэкс прэсы накіраваны супраць працы туніскіх журналістаў, паводле якога ім забаронена абражаць прэзыдэнта, парушаць парадак і апублікаваць тое, што дзяржава лічыць дэзінфармацыяй.

У арабскім сьвеце асноўнай тэндэнцыяй лічыцца імкненьне арабскіх краінаў рэгуляваць зьмест сайтаў пры дапамозе заканадаўства аб друку і прэсе. Мясцовыя сайты па патрабаваньнях павінны рэгістравацца ў дзяржаўных органах перад адкрыцьцём. Напрыклад, у Ярданіі ў 2007 годзе была выдадзена пастанова, паводле якой электронная прэса і ўсе сайты павінны падпарадкоўвацца закону аб друку і прэсе і кантралююцца спэцыяльным аддзелам друку і прэсы. Пасьля гэтага былі ўведзены ўсеагульны кантроль і цэнзура.

Remove ads

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads