Паўлё Дыбаля

аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўлё Дыбаля
Remove ads

Па́ўлё Дыба́ля (па-гішпанску: Paulo Dybala; нар. 15 лістапада 1993 году) — аргентынскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Рома» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Празь дзеда мае польскія карані. Вылучаецца сваёй тэхнікай, бачаньнем поля і майстэрствам у выкананьні штрафных удараў.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў кар’еру ў мясцовым клюбе «Інстытута» з Кордавы, дзе дэбютаваў у 2011 годзе ў веку 17 гадоў. Здольнасьць да атакуючай гульні і выдатны ўдар хутка зрабілі яго адным з самых пэрспэктыўных маладых гульцоў краіны.

У 2012 годзе Дыбаля пераехаў у Італію, далучыўшыся да клюбу «Палерма». Праз тры гады, у 2015 годзе, Дыбаля стаў гульцом італьянскага «Ювэнтусу», дзе правёў самыя плённыя гады кар’еры. З клюбам ён пяць разоў выйграваў чэмпіянат Італіі, некалькі разоў станавіўся ўладальнікам Кубка і Супэркубка краіны, а таксама дапамог камандзе дасягнуць фіналу Лігі чэмпіёнаў 2017 году.

У 2022 годзе аргентынец пакінуў «Ювэнтус» і падпісаў кантракт з «Ромай».

Міжнародная

Выступае за нацыянальную зборную Аргентыны, зь якой здабыў Кубак Амэрыкі 2021 году ды стаў чэмпіёнам сьвету 2022 году.

Remove ads

Дасягненьні

«Ювэнтус»:

Аргентына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads