Кордава (Аргентына)
горад у Аргентыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́рдава (па-гішпанску: Córdoba) — горад у цэнтральнай частцы Аргентыны ля падножжа гор Сьера-Чыкас на рацэ Сукія. Горад месьціцца прыкладна за 700 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса. Гэта сталіца правінцыі Кордава і другі паводле колькасьці насельніцтва горад краіны пасьля сталіцы. Насельніцтва гораду складае блізу 1,6 мільёнаў чалавек паводле перапісу насельніцтва 2020 году[3].
Remove ads
Гісторыя
Кордава была заснаваная 6 ліпеня 1573 году гішпанскім канкістадорам Хэроніма Люісам дэ Кабрэрам, які назваў паселішча ў гонар гішпанскай Кордавы. Гэта была адная з самых раньніх гішпанскіх каляніяльных сталіц сучаснай Аргентыны. Праз чатыры гады, адбіўшы напады абарыгенаў, улады паселішча ў 1577 годзе перанесьлі яго на процілеглы бераг ракі Сукія. У 1599 годзе ў паселішча пачаў сваю дзейнасьць рэлігійны ордэн езуітаў. У 1608 годзе яны заснавалі навіцыят, а ў 1610 годзе паўстаў калегіюм, які ў 1613 годзе стаў Кордаўскім унівэрсытэтам, чацьвертым паводле велічыні ў Амэрыцы. У 1776 годзе кароль Карляс III стварыў віцэ-каралеўства Рыё-дэ-ля-Плята, у складзе якога Кордава была да 1785 году. Згодна зь перапісам 1760 году насельніцтва места складала 22 тысячы жыхароў.
У канцы XIX стагодзьдзя пачаўся працэс нацыянальнай індустрыялізацыі дзякуючы эканамічнай мадэлі экспарту аграпрадукцыі, галоўным чынам мяса і збожжа. Гэты працэс быў павязаны з эўрапейскай іміграцыяй, а большасьць пасяленцаў прыбывала з Італіі і Гішпаніі. У 1927 годзе быў адкрыты Завод вайсковага авіяцыйнага абсталяваньня, які атрымаў штуршок у разьвіцьці па Другой сусьветнай вайне з прыбыцьцём нямецкага тэхнічнага пэрсаналу. Часам Кордава, якая канкуравала з Буэнас-Айрэсам у важнасьці ў нацыянальнай палітыцы, была месцам першага паўстаньня, якое прывяло да Рэвалюцыі вызваленьня 1955 году, якая зрынула прэзыдэнта Хуана Пэрона.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads