Паўночны паток
два падвойныя газаправоды (чатыры трубы) між Расеяй і Нямеччынай From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Паўночны паток-1» (ням. Nord + анг. Stream) — магістральны газаправод між Расеяй і Нямеччынай на дне Балтыйскага мора, запушчаны ў лістападзе 2011 году.
Быў самым доўгім падводным маршрутам экспарту газу ў сьвеце[1], яго даўжыня — 1 224 км[2]. Уладальнік і апэратар — швайцарская кампанія Nord Stream AG. Газаправод быў марской часткай адной з галінак сыстэмы газаправодаў «Ямал — Эўропа». Акрамя «Паўночнага патоку», у галінку ўваходзяць газаправод «Гразавец — Выбарг» у Расеі і газаправоды OPAL і NEL у Нямеччыне.
У праекце бяруць удзел Расея, Нямеччына, Нідэрлянды і Францыя; супраць яго рэалізацыі выступалі краіны транзыторы расейскага газу і краіны Прыбалтыкі. Мэты праекта — павелічэньне паставак газу на эўрапейскі рынак і зьніжэньне залежнасьці ад транзытных краін.
15 студзеня 2007 году Аляксандр Лукашэнка назваў будаўніцтва газаправоду «самым дурным праектам Расеі». «Невядома, што можа адбыцца з гэтым газаправодам, які ляжыць на кучы боепрыпасаў», — заявіў Лукашэнка. Ён дадаў, што Паўночна-Эўрапейскі газаправод можа ўвайсьці ў кнігу рэкордаў Гінэса, і прапанаваў замест яго пракласьці другую нітку газаправода «Ямал—Эўропа». «Будаўніцтва „Газпрамам“ балтыйскага газаправоду — гэта што, нармальная палітыка? Што, мы можам весьці з такім кіраўніцтвам нармальныя перамовы?» — задаўся пытаньнем Лукашэнка. Камэнтуючы выступ Лукашэнкі, крыніца ў Крамлі заявіла РІА Навіны: «Гэтыя словы зьяўляюцца яшчэ адным добрым пацьверджаньнем неабходнасьці будаўніцтва такога трубаправоду».[3]
Remove ads
Гісторыя
30 лістапада 2005 году «Газпрам» (Расея), «Бадэнскі аніліна-содавы завод» (зямля Райнлянд-Пфальц) і «Эон» (Эсэн) заснавалі ў Швайцарыі сумеснае прадпрыемства «Паўночна-Эўрапейскі газаправод», якое 4 лістапада 2006 году перайменавалі ў «Паўночны паток».
Пракладка трубаводу пачалася ў красавіку 2010 году. У верасьні 2011 году пачата запаўненьне тэхналягічным газам першай зь дзьвюх нітак.
8 лістапада 2011 году пачаліся пастаўкі газу па першай нітцы газаправоду[4].
18 красавіка 2012 году была скончана другая нітка. 8 кастрычніка 2012 году пачаліся пастаўкі газу па дзьвюх нітках газаправода ў камэрцыйным рэжыме.
У 2018—2019 пачалося будаўніцтва паралельнай галіны газаправода Паўночны паток-2, адкрыцьцё якой павінна было павялічыць транзыт да 110 млрд м³.
Праца падчас расейска-ўкраінскай вайны
31 жніўня 2022 году «Газпром» у сувязі з рамонтам адзінай турбіны, якая засталася на кампрэсарнай станцыі «Партовая» ў Ленінградзкай вобласьці спыніў пастаўкі газу па трубаправодзе «Паўночны паток». Кампанія заявіла, што прапампоўку паліва павінны аднавіць раніцай 3 верасьня ў аб’ёме 33 мільёны м3/сут, што складае 20% ад магутнасьці газаправода. У сувязі з гэтым аб’явай цэны на газ у Эўропе паднялі вышэй 3000 $/м3[5].
У той жа дзень, па паведамленьні Reuters, кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер заявіў, што заходнія санкцыі не дазваляюць Siemens Energy праводзіць рэгулярнае тэхнічнае абслугоўваньне абсталяваньня газаправоду «Паўночны паток-1». «Газпрам» назваў няспраўнае або затрыманая абсталяваньне асноўнай прычынай скарачэньня паставак па «Паўночным патоку». Siemens Energy, якая звычайна абслугоўвае турбіны, раней заявіла, што не ўдзельнічае ў працах па тэхнічным абслугоўваньні, якія праводзяцца «Газпрамам» на кампрэсарнай станцыі[6].
Падрыў
26 верасьня 2022 году зафіксавана рэзкае падзеньне ціску ў газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2»[7]. Апэратар праекта Nord Stream AG паведаміў, што разбурэньні, якія адбыліся ў адзін дзень адначасова ў трох месцах, носяць «беспрэцэдэнтны характар». Выцек адбыўся за дзень да запуску Балтыйскага газаправоду, па якім газ з Нарвэгіі будзе паступаць у Польшчу. Кампанія адзначае, што тэрміны аднаўленьня пакуль ацаніць немагчыма. Чыноўнікі Нямеччыны, Даніі і Польшчы падазраюць, што прычынай надзвычайнага здарэньня стала дывэрсія[8]. Службы бясьпекі Нямеччыны мяркуюць, што тры трубы газаправодаў могуць назаўжды апынуцца непрыдатнымі для выкарыстаньня[9].
Галоўны дыплямат ЭЗ Жузэп Барэль зазначыў, што гэта не магло быць выпадковасьцю. Барэль ад імя Эўразьвязу выказаў глыбокую занепакоенасьць з нагоды пашкоджаньняў, нанесеных абодвум «Паўночным патокам», і магчымых наступстваў для бясьпекі суднаходзтва і навакольнага асяродзьдзя. «Гэтыя інцыдэнты не выпадковае супадзеньне і ўплываюць на ўсіх нас. Уся інфармацыя, што маецца, паказвае на тое, што выцекі сталі вынікам наўмысных дзеяньняў. Мы падтрымаем любое расьсьледаваньне, накіраванае на высьвятленьне поўнай карціны таго, што і чаму адбылося, і будзем рабіць далейшыя крокі для павышэньня нашай устойлівасьці ў сфэры энэргетычнай бясьпекі. Любое наўмыснае прычыненьне шкоды эўрапейскай энэргетычнай інфраструктуры абсалютна непрымальнае і атрымае жорсткі і аб’яднаны адказ», — заявіў вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах[10].
18 лістапада 2022 году Служба дзяржаўнай бясьпекі Швэцыі паведаміла пра выяўленьне на месцы 4-х выбухаў у Балтыйскім моры рэштак выбуховых рэчываў і староньніх прадметаў, якія не належалі да частак 3-х падарваных нітак газаправодаў «Паўночны паток-1» і «-2». З гэтай нагоды швэдзкі пракурор Матс Юнгквіст заявіў, што выбухі на газаправодах — гэта дывэрсія. У пашкоджаных газаправодах знаходзілася каля 800 млн кубамэтраў прыроднага газу, што складала 3-месячны памер яго спажываньня ў Даніі. У выніку Праграма навакольнага асяродзьдзя ААН (Кенія) ацаніла выкіды высокаканцэнтраванага мэтану ў якасьці найбуйнейшых сярод зарэгістраваных, бо іх шлейф было відаць на спадарожнікавых здымках. Папярэдне, на пачатку лістапада, АТ «Паўночны паток» (Швайцарыя) паведаміла пра выяўленьне на пашкоджаных газаправодах 2-х выбуховых вырваў глыбінёй ад 3-х да 5 мэтраў, якія знаходзіліся за 248 мэтраў адна ад адной. Абломкі трубаў раскідала па дне ў радыюсе 250 мэтраў[11].
Remove ads
Аб’ёмы паставак
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads