Пекалінскі заказьнік

біялягічны заказьнік Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пекалі́нскі заказьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, які існаваў у 2000—2023 гадох у Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці.

Хуткія факты Плошча, Краіна ...

Утвораны для захаваньня лясоў з рэдкіх відамі жывёлаў і расьлінаў. Меў дробнаўзгорысты, градава-марэнны, узвышаны рэльеф з камамі. Хваёвыя лясы займалі 78 % земляў, бярозавыя — 13 % і яловыя — 8,5 %. Расьлінны сьвет налічваў 583 віды судзінкавых расьлінаў, у тым ліку занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: звычайны баранец, цёмна-чырвоны гайнік, пірамідальная гарлянка, зьмеегалоўнік Руйша, горны купальнік, кучаравая лілея, чарапіцавы шпажнік і даўгарогая ядрушка. Жывёльны сьвет улучаў 164 віды вусякоў і 85 відаў птушак, 20 відаў сысуноў, 7 відаў земнаводных і 4 віды паўзуноў. Сярод іх былі занесеныя ў Чырвоную кнігу віды вусякоў: рашэцісты і фіялетавы жужалі, каршачок і вялікая пераліўніца[1]. Заказьнік месьціўся ў ваколіцах Пекаліну на ўсход ад Нацыянальнага аэрапорту «Менск».

У ліпені 2016 году бура паклала 10 кв.км лесу, што складала 47 % плошчы заказьніка[2]. У выніку 20 сьнежня 2023 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 907, якой спыніў існаваньне заказьніка ў сувязі са стратай каштоўных прыродных комплексаў[3].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads