Пензенская вобласьць
вобласьць Расейскай Фэдэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пе́нзенская во́бласьць (па-расейску: Пензенская область) — вобласьць у цэнтры эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Пенза. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Ульянаўскай, Саратаўскай, Тамбоўскай, Разанскай абласьцямі й рэспублікай Мардовія. Створана як вобласьць РСФСР 4 лютага 1939 году.
Remove ads
Геаграфія
Рэльеф паверхні — раўнінны, зьлёгку ўзгорысты. Шырокую частку тэрыторыі займаюць заходнія схілы Прыволскага ўзвышша. Узвышша Сурская Шышка зьяўляецца самым высокім узвышшам вобласьці. Крайні захад вобласьці належыць да ўсходняй ускраіны Оцка-Данской раўніны.
Карысныя выкапні
Мінэральна-сыравінная база вобласьці складаецца, у большай частцы з сыравіны для будаўнічай індустрыі. На тэрыторыі рэгіёну разьмешчаны радовішчы гліны, гіпсу, шкляных пяскоў, мэргелю й крэйды, а таксама невялікія навалы фасфарытаў, прыдатныя для размолу ў фасфарытавую муку.
Гідраграфія
У вобласьці налічваецца больш за 3 тысячы рэк і ручаёў агульнай працягласьцю 15 458 км. Рачны сьцёк арыентавана ацэньваецца ў 5—5,5 км³. Найбольш буйныя з рэк вобласьці ёсьць Сура, Мокша, Хапёр і Варона. Адно з унікальных прыродных зьяваў Пензенскай вобласьці — вытокі ракі Хапёр, якія бяруць свой пачатак з найчыстых крыніцаў. Частка азёраў узятая пад ахову як помнік прыроды. На тэрыторыі вобласьці налічваецца каля 1500—2000 крыніцаў.
Remove ads
Гісторыя
Абласны цэнтар горад Пенза быў заснаваны ў 1663 годзе як расейская крэпасьць на мяжы Дзікага поля. Маюцца таксама зьвесткі пра прысутнасьць на тэрыторыі сучаснага гораду больш старажытных паселішчаў. У 1718 годзе была ўтворана Пензенская правінцыя ў складзе Казанскай губэрні. 15 верасьня 1780 году ўтворана Пензенская губэрня. 5 сакавіка 1797 году губэрня была скасавана, а Пенза сталася павятовым цэнтрам Саратаўскай губэрні. 9 верасьня 1801 году Пензенская губэрня была адноўленая.
У 1928 годзе губэрня была зноў ліквідаваная, Пенза сталася цэнтрам Пензенскай акругі Сярэдняволскага краю, Куйбышаўскага краю, а затым з 1937 году раённым цэнтрам Тамбоўскай вобласьці. 4 лютага 1939 году Ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Пензенская вобласьць.
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу насельніцтва 2010 году колькасьць жыхароў у вобласьці складае 1 386 178 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (86,8%). Другой па велічыні нацыянальнай групай зьяўляюцца татары (6,4%), потым мардва (4,1%). Беларусы зьўяляюцца сёмай па колькасьці нацыянальнай групай налічваючы на 2002 год 2579 чалавек.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads