Сура (прыток Волгі)

рака ў Расеі, прыток Волгі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сура (прыток Волгі)
Remove ads

Сура́ (па-чуваску: Сăр, па-горнамарыйску: Шур, па-эрзянску: Сура лей) — рака, правы прыток Волгі. Працякае па Ульянаўскай, Пензенскай і Ніжагародзкай абласьцях, Мардовіі, Марый Эл і Чувашыі.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Даўжыня ракі 841 км, плошча басэйну 67,5 тыс. км². Бярэ пачатак на Прыволскім узвышшы ва Ўльянаўскай вобласьці ля сяла Сурскія Вяршыні і цячэ спачатку на захад, пасьля пераважна на поўнач. У нізоўях сплаўная і суднаходная. Выкарыстоўваецца для прамысловага водазабесьпячэньня. Найбуйнейшы горад на Суры — Пенза. На Суры стаяць таксама гарады Сурск, Алатыр, Ядрын, Шумерля, у вусьці — прыстань Васільсурск, сяло Курмыш. Да XVI стагодзьдзя па Суры праходзіла ўсходняя мяжа Маскоўскага княства.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads