Пераклады Бібліі на цыганскую мову
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цыга́нскія перакла́ды Бі́бліі — пераклады на мовы, якімі размаўляюць цыганы. Існуюць некалькі перакладаў Новага Запавету (цалкам ці асобных кніг) на розныя дыялекты цыганскай мовы.
Першы пераклад Дабравесьця выканаў Джордж Бораў на мову калё, якой размаўлялі цыганы Гішпаніі ды Партугаліі. Гэты пераклад быў надрукаваны Брытанскім і замежным Біблійным таварыствам у 1837 і (выпраўлены) ў 1872 роках.
Існуюць некалькі перакладаў Новага Запавету на розныя дыялекты цыганскай мовы. Цалкам Біблія выдадзеная ў перакладзе на кэлдэрарскую цыганскую мову Матэа Максімафам у Францыі, а на балтыйскую цыганскую(en) — ураджэнцам Віцебшчыны Вальдэмарам Калініным (2014)[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads