Цыганская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыганская мова
Remove ads

Цыганская мова (цыг. Rromani ćhib) — індаарыйская мова цыганоў. Адносіцца да арыйскай галіны індаэўрапейскіх моў.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

Цыганская мова склалася ва ўмовах ізаляцыі ад блізкароднаснага арыйскага моўнага асяродзьдзя, захаваўшы асноўны лексычны фонд старажытнаіндаарыйскіх моў і тыпалягічную блізкасьць са сярэднеіндыйскімі і новаіндыйскімі мовамі.

У 1931—1938 гадох у Беларускай ССР (прынамсі ў Віцебску) працавалі цыганскія школы з выкладаньнем гісторыі, геаграфіі і матэматыкі паводле падручнікаў па-цыганску. У 1996 годзе цыганскі паэт Вальдэмар Калінін выдаў у Віцебску «Дабравесьце паводле Мацьвея» на цыганскай мове кірыліцай, якое пачаў перакладаць з 1990 году. У 2001 годзе Калінін, які пераехаў у Ангельшчыну, выдаў у Нямеччыне «Новы Запавет» па-цыганску кірыліцай у беларуска-летувіскай гаворцы[1]. У 2014 годзе Вальдэмар Калінін стаў першым, хто выдаў пераклад усёй Бібліі на цыганскую мову. Пераклад надрукавалі кірыліцай і лацінкай на беларуска-летувіскай гаворцы цыганскай мовы адразу 2 выдавецтвы Швайцарыі: адно ў Білі на поўначы (кантон Бэрн), а другое ў Прэвэранжы на захадзе краіны (кантон Во).

Remove ads

Літаратура

  • Norbert Boretzky, Birgit Igla: Wörterbuch Romani — Deutsch — Englisch für den südosteuropäischen Raum. Harrassowitz, Wiesbaden 1994, ISBN 3-447-03459-9.
  • Rajko Djuric: Die Literatur der Sinti und Roma. Edition Parabolis, Berlin 2002, ISBN 3-88402-307-1.
  • Dieter W. Halwachs: Burgenland-Romani. LINCOM Europa, München 2002, ISBN 3-89586-020-4.
  • Daniel Holzinger: Das Rómanes. Grammatik und Diskursanalyse der Sprache der Sinte. Institut für Sprachwissenschaften der Universität, Innsbruck 1993, ISBN 3-85124-166-5 (Innsbrucker Beiträge zur Kulturwissenschaft. Sonderheft 85).
  • Colin P. Masica: The Indo-Aryan Languages. Cambridge University Press, Cambridge [u. a.] 1991, ISBN 0-521-23420-4 (Cambridge language surveys).
  • Yaron Matras: Romani. A Linguistic Introduction. Cambridge University Press, Cambridge 2002, ISBN 0-521-63165-3.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads