Пажар у начным клюбе ў Пермі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пажар у начным клюбе ў Пермі — катастрофа, выкліканая, па асноўнай вэрысі, выбухам піратэхнічных вырабаў у начным клюбе «Хромая лошадь» (па-беларуску: «Кульгавы конь») 5 сьнежня 2009 году ў 22:08 (01:08[1] па мясцовым часе), у выніку якога, а таксама з-за атручваньня чадным газам і таўкатні, загінулі 136[2] чалавекі, 123 чалавекі атрымалі пашкоджаньні[3][4].
Асноўная вэрсія пажару — парушэньне правілаў пажарнае бясьпекі. Вэрсія тэракту была адхіленая[5]. Па іншай вэрсіі, крыніцай пажару стаўся кароткі сутык[6][4].
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў абвясьціў 7 сьнежня 2009 году жалобным днём[7].
Гэта найбольш трагічны пажар на ўвесь час постсавецкае Расеі. Другі па колькасьці ахвяраў адбыўся ў сакавіку 2007 году ў расейскім горадзе Ейску, калі ў доме састарэлых загінулі 63 чалавекі[8]. Як засьведчыў прадстаўнік ратавальнае службы, большасьць ахваряў загінула ад асфіксіі, атручваньня чадным газам.
Была арганізаваная гарачая лінія для людзей, якія шукаюць зьвесткі пра тых, хто знаходзіўся ў клюбе «Кульгавы конь» падчас пажару і маглі загінуць ці атрымаць нейкія пашкоджньні[3].
Remove ads
Пажар

Па асноўнай афіцыйнай вэрсіі, пажар быў выкліканы неасьцярожным выкарыстаньнем піратэхнікі ў начным клюбе «Кульгавы конь» (вул. Куйбышава, д. 6) 5 сьнежня 2009 году ў 01:08[1] па мясцовым часе (22:08 па менскім). З-за парушэньняў правілаў пажарнае бясьпекі, наяўнасьці лёгка падпальваемых элемэнтаў інтэр’еру, агонь хутка распаўсюдзіўся па клюбе[4][9].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads