Першая ліга чэмпіянату Харватыі па футболе 2017—2018 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першая ліга 2017—2018 гадоў — 27-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Харватыі, які праходзіў з 14 ліпеня 2017 году па 19 траўня 2018 году. Чэмпіёнам стала «Дынама», якое тым самым здабыла свой 19-ы тытул у найвышэйшым харвацкім дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх дзевяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а «Рудэш» прасунуўся з Другой лігі, замяніўшы «Спліт».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: RSSSF
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (для дзьвюх камандаў — хатнія); 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы; 7) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
  1. Пераможца Кубка Харватыі мусіў кваліфікавацца ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы. Аднак паколькі пераможца Кубка «Дынама» кваліфікавалася ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла другой камандзе лігі, кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла трэцяй камандзе лігі, а кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла чацьвёртай камандзе лігі.
  2. «Цыбалія» з-за фінансавых праблемаў панізілася адразу ў Трэцюю лігу.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Дын ...
Крыніца: RSSSF
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Істрай 1961», якая заняла дзявятае месца ў Першай лізе, і «Вараждзінам», які заняў другое месца ў Другой лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыла «Істра 1961», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Першы матч

Больш інфармацыі Істра 1961, 3:1 ...

Матч у адказ

Больш інфармацыі Вараждзін, 1:0 ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads