Ліга Эўропы УЭФА 2018—2019 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліга Эўропы УЭФА 2018—2019 гадоў — 48-ы сэзон другога паводле статуснасьці эўрапейскага турніру УЭФА, і дзясяты зь іх пасьля перайменаваньня Кубка УЭФА ў Лігу Эўропы УЭФА.
У фінале, які адбыўся на Алімпійскім стадыёне ў Баку 29 траўня 2019 году, «Чэлсі» перамог лёнданскі «Арсэнал» зь лікам 4:1 і другі раз у сваёй гісторыі стаў пераможцам турніру. Гэты фінал стаў першым фіналам гэтага турніру, які адбыўся паміж камандамі з аднаго гораду. Як пераможца Лігі Эўропы, «Чэлсі» атрымаў права згуляць супраць пераможцы Лігі чэмпіёнаў таго ж году «Лівэрпулу» для вызначэньня ўладальніка Супэркубка УЭФА 2019 году, дзе «Чэлсі» саступіў па пэнальці 5:4, бо асноўны час таго матчу скончыўся зь лікам 2:2. Як пераможца Лігі Эўропы, «Чэлсі» атрымаў права на ўдзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў 2019—2020 гадоў, але першаснай пуцёўкай на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў стала заняцьцё 3-га месца ў Прэм’ер-Лізе, што дало пятай асацыяцыі ў рэйтынгу, францускай, на гэтае месца паставіць свайго ўдзельніка, які заняў трэцяе месца ў Лізе 1 2018—2019 гадоў — «Алімпік» Ліён.
Упершыню сыстэма відэаасістэнта рэфэры (VAR) задзейнічалася ў гэтым турніры, першым і адзіным матчам зь ёй у тым годзе стаўся фінал.
Пераможца на той момант леташняга турніру, «Атлетыка», кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў. Ён не мог абараніць свой тытул у Лізе Эўропы, бо выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, дзе выбыў на стадыі 1/8 фіналу ад «Ювэнтуса». А яго супернік па фінале, «Алімпік» Марсэль, наогул не прабіўся ў эўракубкавы сэзон 2018—2019 гадоў.
Remove ads
Зьмены фармату
9 сьнежня 2016 году УЭФА пацьвердзіў плян рэфармаваньня Лігі чэмпіёнаў УЭФА на цыкл 2018—2021 гадоў, які быў абвешчаны 26 жніўня 2016 году. Згодна з новымі правіламі, каманды, якія выбываюць зь Лігі чэмпіёнаў, будуць атрымліваць другі шанец у Лізе Эўропы.
Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях
У турніры ўдзельнічалі 213 камандаў з усіх 55 асацыяцыяў ― чальцоў УЭФА. Рэйтынг асацыяцыяў на аснове каэфіцыентаў УЭФА па выніках каманд у папярэднія 5 сэзонаў выкарыстоўваецца для вызначэньня колькасьці каманд-удзельніц для кожнай асацыяцыі:
- Кожная зь 1–51 асацыяцыяў (акрамя Ліхтэнштайна) кваліфікавала па 3 каманды.
- Кожная зь 52–54 асацыяцыяў кваліфікуюць па дзьве каманды.
- Ліхтэнштайн і Косава (55 асацыяцыя) кваліфікавалі па 1 камандзе (Ліхтэнштайн організаваў толькі дамашні нацыянальны кубак для адбору ў Эўракубкі, які даў кваліфікацыю ў Лігу Эўропы; Косава атрымала дазвол на ўдзел па рашэньні выканкама УЭФА)
- Болей за тое, 55 камандаў выбылі зь Лігі чэмпіёнаў і былі перанакіраваныя ў Лігу Эўропы (па змаўчаньні такіх камандаў мусіла быць 57, але ў Лізе чэмпіёнаў удзельнічала на 2 каманды менш)
Рэйтынг асацыяцыяў
+(колькасьць клюбаў) — колькасьць камандаў, што перайшлі сюды зь Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў.
Remove ads
Папярэдні раўнд
Кваліфікацыйныя раўнды
Першы кваліфікацыйны раўнд
Другі кваліфікацыйны раўнд
Трэці кваліфікацыйны раўнд
Remove ads
Раўнд плэй-оф
Remove ads
Групавы этап
Каманды, якія выйшлі ў 1/16 фіналу
Група A
Група B
Група C
Група D
Група E
Група F
Група G
Група H
Група I
Група J
Група K
Група L
Remove ads
1/16 фіналу
Remove ads
1/8 фіналу
1/4 фіналу
1/2 фіналу
Фінал
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
- Ліга Эўропы УЭФА 2018—2019 гадоў на афіцыйным сайце УЭФА (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads