Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў
Remove ads

Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў — 64-ы розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 27-ы розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА. У гэтым сэзоне ўпершыню выкарыстоўвалася сыстэма відэаасістэнта рэфэры (VAR), пачынаючы з 1/8 фіналу.

Хуткія факты Спаборніцтва, Сэзон ...

У фінале, які адбыўся 1 чэрвеня 2019 году на стадыёне «Ванда Мэтрапалітана» ў Мадрыдзе (Гішпанія), «Лівэрпул» перамог «Тотэнгэм Готспур» зь лікам 2:0 і шосты раз у сваёй гісторыі стаў пераможцам турніру. «Лівэрпул» стаў трэцяй камандай у гісторыі пасьля «Рэала» ў 1966 годзе і «Міляна» ў 2003 годзе, каму столькі разоў скаралася Ліга чэмпіёнаў. Гэты фінал стаў другім у гісторыі, дзе гулялі дзьве ангельскія каманды, пасьля перамогі «Манчэстэр Юнайтэд» над «Чэлсі» ў 2008 годзе. Перамога ў фінале надала «Лівэрпулю» аўтаматычную кваліфікацыю ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2019—2020 гадоў і права гуляць у Супэркубку УЭФА 2019 году і клюбным чэмпіянаце сьвету па футболе 2019 году, у двох апошніх зь якіх ён перамог. Паколькі «Чэлсі» й «Арсэнал» таксама выйшлі ў фінал Лігі Эўропы УЭФА 2019 году, гэта быў першы сэзон, у якім было некалькі фіналаў буйных эўрапейскіх клюбных спаборніцтваў з удзелам камандаў з адной краіны.

Дзейны на пачатак турніру чэмпіён «Рэал», які перамог у чатырох з апошніх пяці розыгрышаў, у тым ліку ў трох апошніх, быў выбіты «Аяксам» у 1/8 фіналу. Нягледзячы на ​​тое, што «Аякс» выбыў у паўфінале, ён згуляў больш матчаў за любую іншую каманду ў турніры, бо пачынаў з другога кваліфікацыйнага раўнду.

Remove ads

Зьмены фармату

9 сьнежня 2016 году УЭФА пацьвердзіў плян рэфармаваньня Лігі чэмпіёнаў УЭФА на цыкл 2018—2021 гадоў, які быў абвешчаны 26 жніўня 2016 году. Згодна з новымі правіламі, пераможцы Лігі Эўропы УЭФА папярэдняга сэзону будуць аўтаматычна кваліфікавацца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА (раней яны аўтаматычна кваліфікаваліся ў раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф, але яны праходзілі ў групавы раўнд, калі ўладальнік тытулу Лігі чэмпіёнаў кваліфікаваўся празь лігу сваёй краіны, хоць гэтае павышэньне да групавога этапу было зроблена ва ўсіх трох сэзонах з моманту зацьверджаньня перад сэзонам 2015—2016 гадоў). У той жа час, чатыры найлепшыя каманды зь ліг чатырох нацыянальных асацыяцый, якія займаюць лідзіруючыя месцы ў сьпісе каэфіцыентаў краін УЭФА, таксама будуць аўтаматычна кваліфікавацца ў групавы этап. Толькі шэсьць каманд выйдуць у групавы этап праз кваліфікацыйныя раўнды, у параўнаньні зь дзесяцьцю ў папярэднім сэзоне.

Гэта быў таксама першы год, калі быў створаны папярэдні раунд — спэцыяльны міні-турнір для чатырох апошніх нацыянальных асацыяцый паводле каэфіцыентаў краінаў УЭФА, які складаўся з адзіночных паўфінальныых і фінальнага матчаў.

Remove ads

Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях

Усяго 79 камандаў ад 54 (з 55) асацыяцый-чальцоў УЭФА ўдзельнічалі ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў (акрамя Ліхтэнштайна, бо той не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір). Рэйтынг асацыяцыяў на аснове каэфіцыентаў УЭФА па выніках каманд у папярэднія пяць сэзонаў выкарыстоўваецца для вызначэньня колькасьці каманд-удзельніц для кожнай асацыяцыі:

  • Першыя чатыры асацыяцыі кваліфікуюць прынамсі 4 каманды ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
  • Асацыяцыі на месцах 5—6 кваліфікуюць 3 каманды ў розыгрыш.
  • Кожная з асацыяцый на месцах 7—15 кваліфікуе па дзьве каманды.
  • Усе астатнія асацыяцыі (на месцах з 16-га па 55-е, акрамя Ліхтэнштайна) кваліфікуюць па адной камандзе.
  • Пераможцы Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2017—2018 гадоў і Лігі Эўропы УЭФА 2017—2018 гадоў могуць дадаткова ўступіць у розыгрыш, калі яны не адабраліся ў Лігу Чэмпіёнаў УЭФА праз свае нацыянальныя чэмпіянаты. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2017—2018 гадоў «Рэал» прайшоў кваліфікацыю праз сваю ўнутраную лігу, таму дадатковае месца для ўладальнікаў тытулу Лігі чэмпіёнаў не было патрэбным. Пераможцы Лігі Эўропы УЭФА 2017—2018 гадоў, «Атлетыка Мадрыд», кваліфікаваліся праз сваю ўнутраную лігу, што азначае, што дадатковае месца для ўладальнікаў тытулу Лігі Эўропы не было патрэбным.

Рэйтынг асацыяцыяў

У Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў асацыяцыі разьмяркоўваюцца ў адпаведнасьці зь іх каэфіцыентамі УЭФА за 2017 год, якія ўлічваюць іх вынікі ў эўрапейскіх спаборніцтвах з сэзону 2012—2013 гадоў па сэзон 2016—2017 гадоў.

Больш інфармацыі М., Асацыяцыя ...

Разьмеркаваньне

Далей прадстаўляем ліст допуску на гэты сэзон. Пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы папярэдняга сэзону — «Рэал» ды «Атлетыка» адпаведна — гарантавалі сабе ўдзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў што празь перамогі ў фіналах пяпярэдніх розыгрышаў эўрапейскіх фіналаў, што праз трапляньне ў чацьвёрку найлепшых гішпанскіх камандаў, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся й у месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў ніжэйшых (па рэйтынгу) лігаў:

  • Чэмпіён 11-й асацыяцыі (Чэхіі) уступае ў розыгрыш з групавога этапу замест раўнду кваліфікацыі плэй-оф.
  • Чэмпіён 13-й асацыяцыі (Нідэрляндаў) уступае ў розыгрыш з раўнду плэй-оф кваліфікацыі замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду.
  • Чэмпіён 15-й асацыяцыі (Аўстрыі) уступае ў розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду.
  • Чэмпіёны 18-й ды 19-й асацыяцый (Даніі й Беларусі адпаведна) уступаюць ў розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду.
  • Каманда 5-й асацыяцыі (Францыі), што заняла трэцяе месца, выйшла ў групавы этап замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду.
  • Другія месцы 10-й і 11-й асацыяцый (Турэччыны й Чэхіі) выйшлі ў трэці кваліфікацыйны раўнд замест другога.
Больш інфармацыі Каманды ўступаючыя на гэтым этапе ў розыгрыш, Каманды, што трапілі сюды з папярэдняга раўнду ...

Каманды-ўдзельніцы

Пазнакі ў дужках паказваюць якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:

  • ЛЧ: Пераможца папярэдняга сэзону Лігі чэмпіёнаў.
  • ЛЭ: Пераможца папярэдняга сэзону Лігі Эўропы.
  • 1-е, 2-е, 3-е, 4-е: месца ва ўласнай лізе папярэдняга сэзону.

Другі кваліфікацыйны раўнд, трэці кваліфікацыйны раўнд і раўнд плэй-оф былі падзеленыя на чэмпіёнскі шлях (ЧШ) ды шлях прадстаўнікоў лігаў (ШПЛ).

Больш інфармацыі Раўнд уступленьня, Каманды ...
Remove ads

Расклад матчаў

Расклад спаборніцтваў выглядаў наступным чынам (усе лёсаваньні праходзілі ў штаб-кватэры УЭФА ў швайцарскім Ньёне, калі не пазначана іншае).

Больш інфармацыі Фаза, Раўнд ...

Кваліфікацыйныя раўнды

Папярэдні раўнд

У папярэднім раўндзе каманды былі падзеленыя на сеяныя і нясеяныя па іх клюбных каэфіцыентах УЭФА за 2018 год, а затым гуляліся паўфінальныя й фінальны адзіночныя матчы. Лёсаваньне папярэдняга раўнду адбылося 12 чэрвеня 2018 году. Паўфінальны раўнд быў гуляўся 26 чэрвеня, а фінальны раўнд — 29 чэрвеня 2018 году, абедзьве стадыі гуляліся на стадыёне «Вікторыя» ў Гібральтары. Пераможаныя ў абодвух паўфінальных і фінальным раўндзе перайшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы УЭФА 2018—2019 гадоў.

Больш інфармацыі Каманда 1, Лік ...

Перамога «Дрыты» 26 чэрвеня 2018 году стала першай перамогай каманды, якая прадстаўляе Косава, у любым спаборніцтве УЭФА.

Першы кваліфікацыйны раўнд

Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду адбылося 19 чэрвеня 2018 году. Першыя матчы гуляліся 10 й 11 ліпеня, а матчы ў адказ — 17 й 18 ліпеня 2018 году. Хто атрымаў паразу, перайшлі ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі Эўропы УЭФА 2018—2019 гадоў, за выключэньнем адной каманды, што па выніках лёсаваньня атрымала пуцёўку ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы УЭФА 2018—2019 гадоў.

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Другі кваліфікацыйны раўнд

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Трэці кваліфікацыйны раўнд

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Раўнд плэй-оф

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...
Remove ads

Групавы этап

Група A[e]

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група B[f]

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група C[g]

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група D

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група E

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група F

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група G[h]

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група H

Больш інфармацыі Каманды, Г ...
Remove ads

Плэй-оф

У раўндах на вылет каманды гулялі адно супраць аднога 2 матчы, дома й у гасьцёх, акрамя аднаматчавага фіналу.

Лёсаваньне

Правілы лёсаваньня былі наступнымі:

  • У 1/8 фіналу пераможцы 8 групаў былі пасеянымі й 8 камандаў, што занялі другія месцы ў групах, непасеянымі. Пасеяныя гулялі супраць непасеяных, прычым пасеяныя праводзілі другую гульню дома. Каманды з адных групаў або аднолькавай асацыяцыі не маглі трапіць адно на аднога.
  • У лёсаваньнях чвэрцьфіналаў, паўфіналаў не было пасеву, любая каманда магла трапіць на любую іншую. Праз тое, што лёсаваньні чвэрцьфіналаў ды паўфіналаў праводзіліся адначасова, заўчасныя пераможцы чвэрцьфіналаў ня ведалі наканаванага супэрніка раней за вызначэньне таго самага супэрніка. Лёсаваньне таксама фармальна вызначыла дамашнюю/гасьцявую каманды фіналу (у адміністрацыйных мэтах, паколькі матч адбываўся на нэўтральным полі).
Больш інфармацыі Група, Пераможцы (пасеяныя ў лёсаваньні) ...

Сетка плэй-оф

  1/8 фіналу 1/4 фіналу 1/2 фіналу Фінал
                                         
 Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур 3 1 4  
 Сьцяг Нямеччыны Барусія Дортмунд 0 0 0  
   Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур 1 3 4[d]  
   Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Сіці 0 4 4  
 Сьцяг Нямеччыны Шальке-04 2 0 2
 Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Сіці 3 7 10  
   Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур 0 3 3[d]  
   Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам 1 2 3  
 Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам 1 4 5  
 Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд 2 1 3  
   Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам 1 2 3
   Сьцяг Італіі Ювэнтус 1 1 2  
 Сьцяг Гішпаніі Атлетыка Мадрыд 2 0 2
 Сьцяг Італіі Ювэнтус 0 3 3  
   Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур 0
   Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул 2
 Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд 0 3 3[d]  
 Сьцяг Францыі Пары Сэн-Жэрмэн 2 1 3  
   Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд 0 0 0
   Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 1 3 4  
 Сьцяг Францыі Алімпік Ліён 0 1 1
 Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 0 5 5  
   Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 3 0 3
   Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул 0 4 4  
 Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул 0 3 3  
 Сьцяг Нямеччыны Баварыя Мюнхэн 0 1 1  
   Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул 2 4 6
   Сьцяг Партугаліі Порту 0 1 1  
 Сьцяг Італіі Рома 2 1 3
 Сьцяг Партугаліі Порту 1 3 4[c]  

1/8 фіналу

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

1/4 фіналу

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

1/2 фіналу

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Фінал

Больш інфармацыі Тотэнгэм Готспур, 0:2 ...
Remove ads

Статыстыка

У статыстыку забітых мячоў уваходзіць яны з усіх праведзеных раўндаў ды этапаў

Больш інфармацыі Месца, Гульцы ...
Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. «Манака» базуецца ў Манака (не з’яўляецца членам УЭФА), але ўдзельнічаў у Лізе чэмпіёнаў праз адну з пуцёвак за Францыю (любыя пункты, якія яны зарабілі, улічваюцца ў агульным заліку Францыі).
  2. У сакавіку 2018 году «Скендэрбэў» быў адхілены ад удзелу ў клюбных спаборніцтвах УЭФА на 10 гадоў за дамоўныя матчы. Паколькі ён стаў чэмпіёнам альбанскай Супэрлігі 2017—2018 гадоў, «Кукес», які заняў другое месца ў лізе, трапіў у Лігу чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў замест Лігі Эўропы УЭФА 2018—2019 гадоў.
  3. Для выяўленьня пераможцы быў задзейнічаны дадатковы час у два таймы па 15 хвілінаў
  4. Пераможца быў вызначаны па правіле галоў на выезьдзе:на выезьдзе забіта галоў больш за выязных галоў супэрніка
  5. Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, вышэй растасоўваецца Барусія Дортмунд за Атлетыка Мадрыд празь лепшую розьніцу забітых/прапушчаных галоў у асабістых сустрэчах (+2 > -2)
  6. Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, а таксама пры аднолькавых розьніцах забітых/прапушчаных галоў у асабістых сустрэчах, вышэй растасоўваецца Тотэнгэм Готспур за Інтэрнацыянале Мілян празь лепшую колькасьць забітых галоў на выезьдзе ў асабістых сустрэчах (1 > 0)
  7. Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, а таксама пры аднолькавых розьніцах забітых/прапушчаных галоў у асабістых сустрэчах і аднолькавую колькасьць галоў, забітых на выезьдзе ў асабістых сустрэчах, вышэй растасоўваецца Лівэрпул за Напалі Нэапаль празь лепшую колькасьць забітых галоў ва ўсіх сустрэчах групавога раўнду (9 > 7)
  8. Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, па колькасьці набраных пунктаў у асабістых сустрэчах вышэй растасоўваецца Вікторыя Пльзень за ЦСКА Масква (4 > 1)

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads