Першая ліга чэмпіянату Чарнагорыі па футболе 2020—2021 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першая ліга 2020—2021 гадоў — 15-ы розыгрыш Першай лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Чарнагорыі, які праходзіў з 14 жніўня 2020 году па 25 траўня 2021 году. Чэмпіёнам стала «Будучнаст», якая тым самым здабыла свой пяты тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Дэчыч» і «Езера». Гэтыя клюбы замянілі «Ком» і «Грбаль».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы; 7) Жарабя.
Заўвагі:
  1. З «Зэты» зьнялі 2 пункты за тое, што яе гульцы пакінулі поле ў матчы 9-га туру супраць «Будучнасьці». Пазьней пакараньне паменшылі да 1 пункту.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Буд ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Заўвагі:
  1. Матч спынілі на 79-й хвіліне пасьля таго, як гульцы «Зэты» пакінулі поле з-за трэцяй паказанай ім чырвонай карткі. Пазьней «Будучнасьці» прысудзілі тэхнічную перамогу 3:0.

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Іскра» і «Петравац», якія занялі адпаведна восьмае і дзявятае месцы ў Першай лізе, супрацьстаялі «Арсэналу» і «Ігалу», якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы ў Другой лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Іскра» і «Петравац», і ўсе клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Больш інфармацыі Каманда 1, Сума ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads