Плаешць
места ў жудцы Прахава (Румынія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плае́шць (па-румынску: Ploiești) — горад у цэнтры Румыніі. Месьціцца за 56 кілямэтраў ад Бухарэсту. Горад зважаецца важным транспартным вузлом, які злучае сталічны рэгіён з Трансыльваніяй і Малдовай.
Remove ads
Гісторыя
Плаешць упершыню зьявіўся ў дакумэнтах у XVI стагодзьдзі падчас панаваньня князя Валахіі Міхая Адважнага. Росквіт места як цэнтар гандлю і рамеснай вытворчасьці назіраўся ў XVII—XVIII стагодзьдзяў. Дарога, якая злучае Плаешць з Брашовам, была адкрытая ў 1864 годзе, а чыгунка зьявілася ў месьце ў 1882 годзе. Многія школы і шпіталі датуюцца таксама гэтым часам.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя рэгіён Плаешця быў адным зь вядучых сусьветных месцаў здабычы і перапрацоўкі нафты. Браты Мэхэдынцяну пабудавалі першы ў сьвеце буйны нафтаперапрацоўчы завод[2] у Плаешці ў 1856—1857 гадах. Гісторыя таксама памятае горад як сталіца самазванай Рэспублікі Плаешць, падчас кароткачасовага паўстаньня 1870 году супраць румынскай манархіі. За часам Першай сусьветнай вайны здабыча нафты ў Плаешці стала мішэньню для краінаў Антанты. Гэтак у 1916 годзе адбылося ўварваньне ў Румынію, калі ў выніку апэрацыі брытанскай арміі пад камандаваньнем палкоўніка Джона Грыфітса была зьнішчаная здабыча і ліквідаваная большая частка інфраструктуры нафтавай прамысловасьці[3].
Не зважаючы на тое, што горад быў моцна пашкоджаны пасьля землятрусу ў лістападзе 1940 году, мясцовыя прадпрыемствы сілкавалі нацысцкую Нямеччыну палівам цягам большай часткі Другой сусьветнай вайны. Хаўрусьнікік неаднаразова бамбавалі Плаешць у гэты час[4]. Гэтак масаваны налёт быў зроблены 1 жніўня 1943 году, калі амэрыканскія вайскова-паветраныя сілы зьдзейсьнілі апэрацую «Прыліўная хваля», учынілі вялікія страты немцам, пашкодзілі вытворчасьць і зрабілі істотныя затрымкі. Войскі савецкай Чырвонай арміі захапілі Плаешць 24 жніўня 1944 году. Па вайне новы камуністычны рэжым Румыніі нацыяналізаваў нафтавую прамысловасьць, якая ў значнай ступені належала прыватным асобам, і зрабіў вялікія інвэстыцыі ў нафтавую прамысловасьць у спробе мадэрнізаваць краіну і аднавіць шкоду, нанесеную вайной.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads