Плунгяны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плунгя́ны (па-летувіску: Plungė) — горад у заходняй Летуве. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Плунгянскага раёну Цельшыцкага павету. Насельніцтва налічвае каля 23,1 тыс. чалавек. Праз Плунгяны ідзе чыгунка Клайпеда — Шаўлі. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойція.
Remove ads
Гісторыя
Першыя гістарычныя згадкі аб Плунгянах адносяцца да 1567 году. Да XVI стагодзьдзя Плунгяны належалі Гаштольдам, а потым перайшлі ў вялікакняскае ўладаньне і сталі цэнтрам староства. Зь дзяржаўнага ўладаньня ў 1773 годзе Плунгяны перайшлі ва ўласнасьць віленскага біскупа Масальскага, а потым да Патоцкіх. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Плунгяны былі канфіскаваныя і перададзены Плятону Зубаву. 13 студзеня 1792 году паселішчу быў нададзены статус гораду. У 1873 годзе горад купіў Міхал Агінскі. Ва ўладаньні Агінскіх Плунгяны былі да 1921 году, а потым быў канфіскаваны летувіскай уладай.
Да Другой сусьветнай вайны ў Плунгянах была вялікая габрэйская абшчына, зьліквідаваная падчас Галакосту.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads