Гаштольды
літоўскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаштольды (Гаштаўты)[2] — шляхецкі род гербу «Габданк», адзін з найбольш знатных і багатых у Вялікім Княстве Літоўскім. Галоўная рэзыдэнцыя — Геранёнскі замак.
Прозьвішча
Гасьцівалд або Касталд, пазьней Гастальд, Гастаўд або Гастаўт (Gastivald, Castald, Gastaldius[3], Gastald[4], Gastold[5][6], Gastaud[7], Gastaut[8]) — імя германскага паходжаньня[9]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Гестар, Каштарт; германскія імёны Gastila, Gaster, Kastert) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[10].
Адпаведнасьць імя Гастаўт (Гайстаўт) германскаму імю Gastaldius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3][11]. Германскае паходжаньне імя Гаштольд (Gasztołt, Gastoldus, Gastawdus, Gastowdus) таксама сьцьвярджае этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук[5].
Remove ads
Гісторыя

Хроніка Быхаўца прыпісвае Гаштольдам адно паходжаньне зь іх галоўнымі супернікамі — Радзівіламі. Назва роду ўтварылася ад імя ягонага пачынальніка, Гедымінава ваяводы Гаштольда, якога забілі на вайне зь мечаносцамі ў 1364 годзе. Ягоны сын Андрэй ў 1387 годзе быў старостам віленскім і крэўскім, унук Ян Гаштольд (памёр у 1458 годзе) намесьнічаў у 1436 годзе ў Смаленску, а з 1443 году — у Вільні.
У Яна Гаштольда былі дачка Марыя, якая была ў шлюбе з князем кіеўскім Сямёнам Алелькавічам, і сын Марцін Гаштольд (1428—1483), ваявода кіеўскі і троцкі, які ад шлюбу зь дзьвюма князёўнамі Гальшанскімі прыжыў двух дзяцей: ад першага — сына Альбрэхта, ад другога — дачку Лізавету, выдадзеную ў 1492 годзе замуж за Яна Мікалая Радзівіла — пачынальніка старэйшай галіны Радзівілаў.
Альбэрт Гаштольд (Альбрэхт Гаштольд; памёр 1539) быў ваяводам віленскім і канцлерам вялікім літоўскім. Ён атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Старога дазвол ужываць на пячатках чырвоны воск замест зялёнага, што дазвалялася толькі асобам панавальнага дому, і ажаніўся з Соф'яй, дачкой князя Васіля Вярэйскага, які ўцёк у Літву. Яе маці была грачанка Марыя — пляменьніца Соф'і Палеолаг.
Іх сын Станіслаў Гаштольд (каля 1507—1542), у жылах якога, відаць, цякла кроў бізантыйскіх імпэратараў, ня меў дзяцей ад шлюбу з Барбарай Радзівіл. Апошняя па яго сьмерці выйшла за вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, і гэтым шлюбам прынесла ў дзяржаўны скарб прыналежныя Гаштольдам валадарствы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads