Плюсы (возера)

возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Плюсы, Плюскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дзьвіны. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 20 км на поўнач ад места Браслава, каля граніцы з Латвіяй. Плошча паверхні возера 1,54 км². Даўжыня 2,04 км, найбольшая шырыня 1,61 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5,8 м, сярэдняя складае 3 м. Аб’ём вады 4,62 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 8,7 км

Возера
Плюсы
КраінаБеларусь
Плошча1,54 км²
Плошча вадазбору6,56 км²
Максымальная глыбіня5,8 м
Сярэдняя глыбіня3 м
Найбольшая даўжыня2,04 км
Найбольшая шырыня1,61 км
Даўжыня берагавой лініі8,7
Вышыня над узроўнем мора134,5
Аб’ём вады4,62 млн. м³
Каардынаты55°49′10.72″ пн. ш. 27°03′34.33″ у. д.
Плюсы на мапе Беларусі
Thumb
Плюсы
Плюсы

На паўднёва-заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Плюсы.

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна падпруднага тыпу, разьмешчаная ў паніжэньні паміж камавых узгоркаў. Схілы ў заходняй і паўночнай частках спадзістыя, вышынёй 4—5 м, у паўднёвай — стромкія, вышынёй да 8—10 м. Берагавая лінія зьвілістая. Берагі нізкія і пясковыя. Вакол возера абалона шырынёй ад 10—80 да 300 мэтраў. У паўднёвай частцы возера 9 выспаў агульнай плошчай 10 га (найбольшыя зь іх — Вялікі і Малы). Дно возера да глыбіні 1,5 м пясковае. На большых глыбінях дно высьцілаецца сапрапэлем і гліністым глеем.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць некалькі ручаёў і выцякае ручай у возера Прысьвяты. Надводная расьліннасьць пашыраецца на адлегласьці 10—30 м ад берага і да глыбіні 1,5 м. Усходнія і паўночныя затокі, мелі і прастора паміж выспамі зарастаюць цалкам[1].

Remove ads

Флёра і фаўна

Да глыбіні 2,5 м пашыраюцца рдзесты, харавыя водарасьці, эладэя.

У возеры водзяцца шчупак, гусьцяра, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, лінь ды іншыя рыбы.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads