Пляўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тытус Макцыюс Пляўт (~254—184 да н.э.) — адзін з найвядомейшых, побач з Тэрэнцыюсам, рымскіх паэтаў-камэдыёграфаў.
Аб жыцьці Пляўта вядома мала надзейнага. Цыцэрон называе год яго нараджэньня і згадвае, што ён дажыў да старасьці (адсюль прынятыя ў літаратуры гады жыцьця — умоўна лічыцца, што ён пражыў каля 70 год). Павал Дыякан (абапіраючыся, магчыма, на згубленыя сёньня антычныя крыніцы) паведамляе, што Пляўт паходзіў зь нярымскай сям’і, з Сарсіны (Умбрыя); калі гэта сапраўды так, то няроднаю для яго лацінаю Пляўт авалодаў надзіва добра.[5]
Пляўт узяў сябе за ўзор аўтараў грэкамоўнай «новай камэдыі» (перадусім Мэнандра), чые п’есы перакладаў і апрацоўваў. Паводле Аўла Геліюса, у яго часы Плэўту прыпісвалася каля 130 камэдый, аднак спрэчкі аб сапраўднасьці многіх тэкстаў вяліся ўжо ў антычнасьці; Варон паведамляе, што толькі 21 п’есу прыпісвалі Пляўту ўсе і згодна. Нам сёньня вядомыя тэксты 20 камэдый Пляўта, некаторыя зь іх х лакунамі (усе — зь ліку згаданых вышэй «бясспрэчна Пляўтавых»; зь іх амаль цалкам згубленая толькі «Vidularia»).
Выявай Пляўта, магчыма, зьяўляецца непадпісаная статуя з пары, знойдзенай у Рыме ў 16 ст. (іншая падпісана Пасэйдзіп)[6]. Пляўт аказаў значны ўплыў на Шэксьпіра; у прыватнасьці, шэксьпірава «Камэдыя памылак», праўдападобна, наўпрост заснаваная на пляўтавай камэдыі Menaechmi.
Remove ads
Творы
Традыцыйны збор з 21 камэдыі Пляўта ў альфабэтным парадку, які амаль цалкам дажыў да нашых дзён, уключае наступныя творы:
- Amphitryon
- Asinaria
- Aulularia (Збаночак; канец камэдыі згублены)
- Bacchides (пачатак камэдыі згублены)
- Captivi
- Casina
- Cistellaria
- Curculio
- Epidicus
- Menaechmi
- Mercator
- Miles Gloriosus (Ваяр-выхваляка)
- Mostellaria
- Persa
- Poenulus
- Pseudolus (Псэўдол)
- Rudens
- Stichus
- Trinummus
- Truculentus
- Vidularia (захаваліся толькі фрагмэнты)
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Пляўт на сайце часопіса «ПрайдзіСвет»
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads