Плімут (Мансэрат)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Плімут (Мансэрат)
Remove ads

Плі́мут (па-ангельску: Plymouth) — адміністрацыйны цэнтар і адзіны порт залежнай брытанскай тэрыторыі Мансэрат.

Хуткія факты

Зь ліпеня 1995 году адбылася сэрыя вывяржэньняў вулькана Соўфрыерэ Гілз, у выніку якіх, узьнікла небясьпека для чатырохтысячнага Плімуту. 21 жніўня 1995 году на горад пасыпаўся вульканічны попел, і ў сьнежні жыхары былі эвакуяваныя. Празь некалькі месяцаў людзі пачалі вяртацца, але 25 чэрвеня 1997 году, падчас чарговага вывяржэньня загінула 19 чалавек, вульканічныя выкіды дасягнулі аэрапорта. Плімут зноў быў эвакуяваны. Жнівеньскія вывяржэньні 1997 году зруйнавалі 80% гораду. Пасьля гэтага горад быў пакінуты, 2/3 насельніцтва вострава было эвакуявана, паўднёвая частка Мансэрату была аб’яўленая закрытым раёнам, а адміністрацыя вострава пераехала ў Брэйдс, але юрыдычна Плімут застаўся адміністрацыйным цэнтрам вострава.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads