Мансэрат

брытанская заморская тэрыторыя ў Карыбскім басэйне From Wikipedia, the free encyclopedia

Мансэрат
Remove ads

Мансэра́т (па-ангельску: Montserrat) — залежная ад Вялікабрытаніі тэрыторыя, якая знаходзіцца ў Цэнтральнай Амэрыцы, на востраве Мансэрат у архіпэлягу Малых Антылаў, у Карыбскім моры. Пад час вывяржэньня вулькану Суф’ер-Гілз у 1995 годзе 2/3 насельніцтва было эвакуявана.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Востраў быў адкрыты ў 1498 годзе, але калянізацыя пачалася толькі ў 1632 годзе. На востраве сяліліся ў асноўным ірляндцы, якія для працы завозілі афрыканскіх рабоў. З 1764 да 1782 году Мансэрат знаходзілася пад францускім кіраваньнем, але пасьля 1783 году зноў пад брытанскім.

Геаграфія

Востраў Мансэрат вульканічнага паходжаньня, на ім знаходзяцца тры дзейныя групы вульканаў: Сылвэр Гілз (392 м) — на поўначы, Сэнтэр Гілз (747 м) — у цэнтры, Норт-Суф’ер (915 м) і Саўт-Суф’ер (763 м) — на поўдні. Схілы гэтых вульканаў ня маюць расліннасьці і пакрытыя тоўстым слоем вульканічнага туфу. На востраве часта здараюцца землятрусы і ўраганы. Вывяржэньне вулькана Суф’ер-Гілз у 19951997 гадох прывяло да эвакуацыі 2/3 насельніцтва Мансэрату, але і зараз існуе пагроза бясьпецы людзей, у тым ліку і насельніцтву сталіцы — Плітмут.

Remove ads

Эканоміка

Вывяржэньне вулькану зруйнавала эканоміку востраву, якая раней была заснаваная на сельскай гаспадарцы (бавоўна, бананы, лімоны, садавіна) і турызьме (каля 30 тыс. чалавек штогод). Значныя страты панёс галоўны порт Мансэрату — Плімут.

Дэмаграфія

Да вывяржэньня вулькану на востраве жыло каля 13 тыс. чалавек. Пасьля эвакуацыі засталося прыкладна 4,8 тыс. чалавек. Намінальнай сталіцай востраве застаецца Плімут, у якім раней жыло каля 4 тыс. чалавек, але цяпер ён амаль незаселены. Да вывяржэньня насельніцтва складалася з мурынаў і мулатаў. Большасьць насельніцтва было пратэстантамі.

Вонкавыя спасылкі

Мансэратсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads