Пліса (басэйн Нёмана)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пліса́ — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 121 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2‰.
Асноўныя прытокі — Ляхаўка і Лешчанка. На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Уселюб.
Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Вялікіх Карнышаў, цячэ сярод лясных масіваў Наваградзкім узвышшам, упадае ў Нёман за 0,6 км на захад ад вёскі Мікалаева Іўеўскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 2,9 км[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads