Уселюб

вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Уселюб
Remove ads

Усе́люб[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Плісе. Цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2000 год — 717 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад Наваградку; за 18 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня, на аўтамабільнай дарозе Наваградак — Іўе.

Хуткія факты

Уселюб — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся гатычны касьцёл Сьвятога Казімера, адна з найбольш старажытных каталіцкіх сьвятыняў Вялікага Княства Літоўскага, помнік архітэктуры XV ст. Зь іншых мясцовых славутасьцяў вылучаюцца клясыцыстычныя царква Сьвятога Міхала Арханёла, капліца-пахавальня і сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Ўселюб датуецца 1422 годам і зьмяшчаецца на пячатцы Яна Няміры[2]:

« + s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x »

У 1433 годзе вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч пацьвердзіў наданьне маёнтку роду Неміровічаў.

У XV ст. ува Ўселюбе заснавалі касьцёл. У 1-й палове XVI ст. маёнткам супольна валодалі Неміровічы і іх родзічы Шчыты, пазьней — ваявода полацкі С. Давойна. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Уселюб увайшоў у склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. Па сьмерці С. Давойны ў 1571 годзе маёнтак перайшоў да ягонай удавы Б. Саламярэцкай, якая ў 1576 годзе прадала яго Мікалаю Радзівілу «Рудому». У 1576—1642 гадох касьцёл перарабілі пад кальвінскі збор. З 1713 году Ўселюб знаходзіўся ў валоданьні А. Навасельскага, потым М. Ф. Радзівіла, у 1746 годзе перайшоў да ягонага сына Альбрэхта, а ў 1790-я гады — да А. М. Пацея.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Уселюб апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. На 1799 год у мястэчку было 106 дамоў. Маёнтак перайшоў да графаў О’Руркаў і стаў адным з асяродкаў «галяндзкага» (і «швайцарскага») сыраварства ў Наваградзкім павеце.

У 1861 годзе Ўселюб стаў цэнтрам воласьці. У 1884 годзе тут збудавалі царкву. На 1886 год у мястэчку было 108 двароў, існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 капліцы, касьцёл, сынагога, 2 крамы, 2 заезныя дамы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўселюб занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Уселюб абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Уселюб апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны[4] Наваградзкага павету.

У 1939 годзе Ўселюб увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 год тут было 198 двароў, на 2002 год — 304. У 2000-я гады Ўселюб атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 388 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 58, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 325, жабракоў 1[5]; 1886 год — 730 чал.; 1895 год — 780 чал.[6]; 1897 год — 1255 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 736 чал.[7]; 2000 год — 717 чал.[8].
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 702 чал.[9]; 2000 год — 717 чал.

Інфраструктура

Ва Ўселюбе працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, клюб, пошта.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads