Хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (ХАХЛ) — звужэньне дыхальных шляхоў праз бранхіт і эмфізэму лёгкіх, што абмяжоўвае паток паветра і абцяжарвае дыханьне. Асноўнымі сымптомы зьяўляюцца дыхавіца і кашаль з макроцьцем[1]. ХАХЛ зьяўляецца прагрэсавальным захворваньнем, а гэта азначае, што агульны стан, як правіла, пагаршаецца зь цягам часу[4]. У рэшце рэшт, становіцца цяжка выконваць паўсядзённую дзейнасьць, як то хаду ці апрананьне[5]. Тэрмін «хранічны бранхіт» па-ранейшаму выкарыстоўваецца для вызначэньня сталага кашалю, які прысутнічае на працягу па меншай меры трох месяцаў кожны год на працягу двух гадоў[1].
Паленьне тытуню зьяўляецца самай распаўсюджанай прычынай разьвіцьця ХАХЛ. А такія фактары, як то забруджваньне паветра і генэтыка гуляюць меншую ролю ў разьвіцьці хваробы[2]. У разьвіваных краінах, адна з найбольш распаўсюджаных крыніцаў забруджваньня паветра зьяўляюцца ацяпленьне ў дрэнна вентыляваных памяшканьнях і дым ад агню падчас прыгатаваньня ежы[5]. Доўгатэрміновае ўзьдзеяньне гэтых раздражняльнікаў выклікае запаленчую рэакцыю ў лёгкіх, што прыводзіць да звужэньня дыхальных шляхоў і распаду лёгачнай тканіны[6]. Дыягназ заснаваны на дрэнным паветраным патоку, які вымераецца з дапамогай тэстаў функцыі лёгкіх[7]. У адрозьненьне ад астмы выкарыстаньне бронхалітыкаў ня значна паляпшае стан хворага[5].
У большасьці выпадкаў ХАХЛ можа быць папярэджана за кошт зьніжэньня ўзьдзеяньня фактараў рызыкі[8]. Гэтыя меры ўключаюць у сябе памяншэньне паленьня і паляпшэньне якасьці паветра ў памяшканьні і на адкрытым паветры[5]. У той час як лячэньне можа запаволіць пагаршэньне стану, на сёньня не існуе аніякага лячэньня[5]. Да лячэньня адносяць адмову ад паленьня, вакцынацыю, дыхальную рэабілітацыю, а таксама інгаляцыйныя бронхадылататары і стэроіды[2]. Некаторым людзям таксама могуць дапамагчы працяглая тэрапія кісьляй або трансплянтацыя лёгкіх[6]. У пэрыяды вострага пагаршэньня можа быць неабходна больш шырокае выкарыстаньне лекаў і шпіталізацыя[2].
Паводле зьвестак у 2015 годзе ад ХАХЛ пакутвала каля 174,5 мле чалавек ці 2,4% ад агульнай колькасьці насельніцтва[9]. Як правіла, хвароба назіраецца ў людзей, старэйшых за 40 гадоў[5]. Мужчыны і жанчыны пакутуюць ад хваробы ў амаль адсоткавай прапорцыі[5]. У 2015 годзе было зафіксавана 3,2 мільёнаў выпадкаў сьмерці праз хваробу, што перавышае паказчык 1990 году, калі было зафіксавана 2,4 мільёнаў выпадкаў[10][11]. Больш за 90% сьмерцяў прыпадае на разьвіваныя краіны[5]. Паводле прагнозаў плянуецца далейшае павелічэньне колькасьці сьмяротных зыходаў з-за павелічэньня ўзроўняў паленьня ў разьвіваных краінах, а таксама старэньне насельніцтва ў многіх краінах[12]. Згодна зь меркаванай ацэнкай хвароба прывяла да страты 2,1 трлн даляраў у 2010 годзе[13].
Remove ads
Чыньнікі
Хваробе спрыяе тытунепаленьне, забруджваньне паветра ўнутры памяшканьня і на вуліцы, узьдзеяньне пылу і хімічных рэчываў на працоўных месцах.
Праявы
Хвароба выяўляецца праз дыхавіцу (адчуваньне недахопу паветра), макроцьце ў выглядзе сумесі сьліны і сьлізі ў дыхальных шляхах, хранічны кашаль[14].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads