Польская культура ў міжваенны пэрыяд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́льская культу́ра ў міжвае́нны пэры́яд засьведчыла час адраджэньня, балазе Польшча ўжо не была прыгнечанай краінамі-ўдзельніцамі падзелаў Рэчы Паспалітай. У гэтым часавым прамежку назіраўся як адыход элітарнай культуры шляхты XIX стагодзьдзя, так і традыцыйнай фальклёрнай культуры падчас уздыму новай масавай культуры, набліжанай да інтэлігенцыі, якая складала новае польскае грамадзтва[1].
Польская культура была дыфэрэнцыяваная паміж трыма былымі краінамі-ўдзельніцамі падзелаў Рэчы Паспалітай. Тэрыторыі, якія адыйшлі да Прусіі, зьяўляліся найбольш разьвітымі, тым часам як усходнія і паўднёвыя землі — тэрыторыі, падзеленыя паміж Расеяй і Аўстрыяй — зьяўляліся аднымі з самых няразьвітых рэгіёнаў у Эўропе[1]. Зь цягам часу культурныя цэнтры Варшавы, Кракава, Вільні і Львова узьнялі сябе да ўзроўню буйнейшых эўрапейскіх гарадоў.
Тым часам як паняцьце польская культура адносіцца ў асноўным да польскамоўнай культуры ў Польшчы і іншых краінах, Другая Польская рэспубліка мела таксама некалькі самаразьвіваючыхся нацыянальных меншасьцей, найбольш значнымі зь якіх былі габрэі, украінцы, беларусы, летувісы і немцы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads