Таварыства ўзаемнага крэдыту (Менск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таварыства ўзаемнага крэдыту (Менск)
Remove ads

Таварыства ўзаемнага крэдыту, дом Фота (г.зв. «Польскі банк») — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Менску. Знаходзілася ў Новым Месьце, пад адрасам вуліца Захараўская, 59[a]. Адзін з найбольш адметных твораў архітэктуры мадэрну ў месьце. У 1944 року савецкія ўлады зьнішчылі помнік.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Таварыства ўзаемнага крэдыту
Thumb
Таварыства ўзаемнага крэдыту
КраінаБеларусь
МестаМенск
Каардынаты53°53′56.7″ пн. ш. 27°33′17.8″ у. д.
Архітэктурны стыльархітэктура мадэрну[d]
Аўтар праектуСтаніслаў Гайдукевіч
Дата заснаваньняпачатак XX ст.
Станзьнішчаны
Таварыства ўзаемнага крэдыту на мапе Беларусі
Thumb
Таварыства ўзаемнага крэдыту
Таварыства ўзаемнага крэдыту
Таварыства ўзаемнага крэдыту на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Таварыства ўзаемнага крэдыту ў Менску заснавалі ў 1893 року сябры Менскага таварыства сельскай гаспадаркі. У склад Таварыства ўзаемнага крэдыту ўваходзілі ў асноўным буйныя і сярэднія мясцовыя зямяне (галоўным чынам, каталікі). Напрыклад, у 1901 року земляўласьнікі ўсіх веравызнаньняў складалі 80% сяброў таварыства.

У 1910 року Таварыства ўзаемнага крэдыту пачало арандаваць памяшканьні ў новазбудаваным паводле праекту беларускага архітэктара Станіслава Гайдукевіча доме мяшчаніна Фота. Максымальны памер крэдыту для асобы або юрыдычнай установы дасягаў 25 тысячаў рублёў. Маштабам сваёй фінансавай дзейнасьці Таварыства ўзаемнага крэдыту складала канкурэнцыю камэрцыйным банкам (у 1914 року налічвала 1131 юрыдычную асобу[1]).

У 1933—1934 роках будынак рэканструявалі пад Менскі ГУМ, урачыстае адкрыцьцё якога адбылося 28 траўня 1934 року.

У час Другой Сусьветнай вайны будынак атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1944 року помнік зьнішчылі пры будаваньні ансамблю цэнтральнага праспэкту.

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. прыкладна на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца левае крыло будынка КДБ пад адрасам праспэкт Незалежнасьці, 17

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads