Поль Анры Бэнжамэн д’Этурнэль дэ Канстан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Поль Анры Бэнжамэн д'Этурнэль дэ Канстан (22 лістапада 1852 — 15 траўня 1924) — францускі дыплямат і грамадзкі дзяяч.

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1909), уручанай яму за заключэньне дагавораў аб арбітражы паміж Францыяй і суседнімі краінамі. У тым жа годзе разам зь ім Прэмію атрымаў Агюст Бэернарт, Бэльгія.
Remove ads
Кар’ера
Францускі дыпламят, змагар за мір, пацыфіст. Прысьвяціў усё сваё жыцьцё дыпляматычнай службе ў розных краінах і дзейнасьці па ўстанаўленьню мірнага суседзтва дзяржаваў Эўропы. Удзельнічаў у некалькіх міжнародных канфэрэнцыях, у тым ліку ў 1899 годзе ў канфэрэнцыі па абмежаваньні ўзбраеньняў. У 1918 быў адным з галоўных распрацоўшчыкаў і адэптаў ідэі і праекта Лігі Нацый.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads