Пол Кітынг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пол Кітынг
Remove ads

Пол Джон Кітынг (па-ангельску: Paul John Keating; нарадзіўся 18 студзеня 1944 году) — аўстралійскі палітычны дзеяч, 24-ы прэм’ер-міністар Аўстраліі, міністар фінансаў ва ўрадзе Робэрта Гоўка.

Хуткія факты прэм’ер-міністар Аўстраліі[d], Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Кітынг нарадзіўся й вырас у Бэнкстаўне, працоўным прадмесьці Сыднэю. Ён быў адным з чатырох дзяцей Мэт’ю Кітынга, прафзьвязнага прадстаўніка ірляндзкіх каталікоў, і ягонай жонкі Міні. Кітынг атрымаў адукацыю ў каталіцкіх школах. У 15 гадоў Пол удзельнічаў у адным з прафзьвязаў Новага Паўднёвага Ўэльзу. Ён уступіў у Лейбарысцкую партыю Аўстраліі, як толькі заканадаўства дазволіла яму гэта зрабіць. У 1966 годзе ён стаў прэзыдэнтам Савета Юных лейбарыстаў.

Прэм’ерства Кітынга адзначаецца такімі важнымі падзеямі, як пашырэньне правоў мясцовага насельніцтва й умацаваньне культурных і эканамічных сувязяў з Азіяй. Акрамя таго, было ўзьнята пытаньне пра адмену дыскрымінацыі па гендэрных прыкметах, а таксама захаваньне саманазваў плямёнаў абарыгенаў. Кітынг разьвіваў двухбаковыя адносіны з суседзямі Аўстраліі й лічыў, што не існуе больш важнай краіны для Аўстраліі, чым Інданэзія.

Сяброўства Кітынга з інданэзійскім прэзыдэнтам Сухартам выклікала крытыку з боку актывістаў праваабарончых арганізацыяў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads