Пол Пірс

баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Пол Пірс
Remove ads

Пол Пірс (па-ангельску: Paul Pierce; нар. 13 кастрычніка 1977 году, Оўклэнд, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які ўжо скончыў кар’еру. Цягам 19 гадоў сваёй гульнёвай кар’еры выступаў пераважна за «Бостан Сэлтыкс», але таксама бараніў колеры «Бруклін Нэтс», «Вашынгтон Ўізардс» і «Лос-Анджэлес Кліпэрз» з НБА. Выступаючы за «Бостан» ён двойчы, у 2008 і 2010 гадах, выходзіў у фінал НБА, стаўшы чэмпіёнам у сэзоне 2007—2008 гадоў. У пераможнай сэрыі быў названы самым каштоўным гульцом фіналу. Дзесяць разоў браў удзел у Матчы ўсіх зорак НБА, чатыры разы ўлучаўся паводле вынікаў сэзону ў сымбалічную зборную ўсіх зорак. Сябра Залы славы баскетболу з 2021 году[4].

Хуткія факты Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Перад драфтам 1998 году Пірс трэнаваўся ў табары пяці камандаў, зарэкамендаваўшы сябе як пэрспэктыўны, унівэрсальны форвард з добрымі фізычнымі парамэтрамі і шырокім дыяпазонам здольнасьцяў[5]. Гулец быў выбраны пад агульным 10-м нумарам клюбам «Бостан Сэлтыкс»[6], не зважаючы на прагнозы быць абраным значна раней[5]. У сваім дэбютным матчы ў лізе супраць «Таронта Рэптарз» Пірс набраў 19 пунктаў, зрабіў 9 падбораў, 5 перадач і 4 разы заблякаваў кідкі суперніка. Не зважаючы на тое, што клюб праваліў сэзон, але сам гулец быў абраны ў першую зборную пачаткоўцаў, быў трэцім у галасаваньні на найлепшага навічка сэзону[7]. На другі год Пірс узьняў сваю сярэднюю выніковасьць за гульню яшчэ на тры балы (да 19,5) і атрымаў посьпех ва ўдасканаленьні сваіх навычкаў у абароне, стаўшы другім у лізе паводле колькасьці перахопаў за гульню (2,08).

Thumb
Пірс выконвае данк у 2000 годзе.

У новым сэзоне баскетбаліст працягнуў прагрэс, стаўшы адзіным з «Сэлтыкс», кто згуляў ува ўсіх 82 гульнях рэгулярнага сэзону. Ён скончыў сэзон з 12 дабл-дабламі на рахунку, набраўшы за сэзон 2071 пункт, стаў першым пасьля Лары Бэрда, каму скарыўся рубеж у 2 тысячы набраных пунктаў за сэзон. Склаўшы ў міжсэзоньне новую шматгадовую ўгоду[8], Пірс ачоліў «Сэлтыкс» на шляху да новых вяршыняў. Дзякуючы 49 перамогам у рэгуляоным сэзоне, Пірс вывеў «Сэлтыкс» у плэй-оф упершыню за 7 гадоў. У першым раўндзе праз высілкі Пірса бостанцы выгулялі «Філадэлфію Сэвэнці Сыксэрз», пры гэтым у пятым матчы сэрыі гулец назьбіраў 46 пунктаў. У наступным раўндзе быў выбіты «Дэтройт Пістанз», але ў фінале канфэрэнцыі «Сэлтыкс» былі спыненыя «Нью-Джэрзі Нэтс». У наступным сэзоне ягоная роля ў камандзе яшчэ больш узрасла — гулец зьбіраў у сярэднім за гульню 25,9 пунктаў.

Сэзон 2003—2004 гадоў адзначыўся для Пірса некалькімі знамянальнымі вынікамі накшталт пераадоленьня мяжы ў 10 тысяч набраных пунктаў і 15 тысяч згуляных хвілінаў, але статыстычна ён ня быў выбітным. «Сэлтыкс» зь цяжкасьцю прабіўся ў плэй-оф, дзе ў першым жа раўндзе саступіў «Індыяне Пэйсэрз» у чатырох матчах. Дасягнуўшы снайпэрскага піку на свой восьмы год у НБА і стаўшы самым эфэктыўным бамбардзірам сярод першых 30-ці. «Сэлтыкс» з вынікам 33-49 паводле вынікаў сэзону не патрапілі ў плэй-оф. Пірс у чацьверты раз у кар’еры пераадолеў паказьнік у 2 тысячы набраных пунктаў за сэзон і ўраўнаўся з Лары Бэрдам паводле гэтага паказьніку. У канцы сэзону ён узгодніў новую дамову, разьлічаную на тры гады і 59 мільёнаў даляраў[9]. Атрымаўшы на пачатку сэзону першую сур’ёзную траўму ў кар’еры[10], баскетбаліст большую частку сэзону вымушаны быў глядзець матчы з трыбуны. «Сэлтык» тым часам паказаў адзін з найгоршых сэзонаў апошніх гадоў.

Thumb
У складзе «Бруклін Нэтс».

Перад пачаткам сэзонам 2007—2008 гадоў бостанцы значна ўзмацніліся. Не зважаючы на зьніжэньне выніковасьці Пірса, «Сэлтыкс» прабіліся ў фінал, дзе іх чакаў «Лос-Анджэлес Лэйкерз» з Кобі Браянтам у складзе. Фінальная сэрыя пачалася для гульца з траўмы калена ў трэцяй чвэрці першага матчу[11][12], але баскетбаліст здолеў акрыяць і стаць самым каштоўным гульцом фінальнай сэрыі[13][14]. Такім чынам, «Бостан» сталі чэмпіёнамі НБА. Вярнуўшы сабе званьне галоўнага бамбардзіра каманды у наступным сэзоне, маючы 20,5 пунктаў за гульню, Пірс зноў вывеў «Сэлтыкс» у плэй-оф з вынікам 62-20. Каманда выбыла ў другім раўндзе. У 2010 годзе «Бостан» зноў дакрочылі да фіналу, дзе яшчэ раз сустрэліся з «Лэйкерз». Тройчы ў першых пяці гульнях Пірс быў лідэрам сваёй каманды паводле набраных пунктах, і «Сэлтыкс» вялі ў ліку 3:2 у сэрыі. Тым ня менш, гэтым разам перамогу сьвяткавалі баскетбалісты з Каліфорніі. Падпісаўшы новы трохгадовы кантракт, Пірс павязаў сябе з «Сэлтыкс» да 2014 году[15][16].

27 чэрвеня 2013 году бостанскі клюб дасягнуў прынцыповай дамовы з «Бруклін Нэтс» аб абмене Пола Пірса і яшчэ шэрагу спартоўцаў. Баскетбаліст у новым клюбе займеў найгоршую статыстыку ў кар’еры, набіраючы толькі 13,5 пунктаў у сярэднім за гульню. 17 чэрвеня 2014 году гулец склаў 2-гадовую ўгоду з «Вашынгтон Ўізардс» на 11 мільёнаў даляраў[17][18], але ягоная статыстыка працягвала псавацца. 2 ліпеня 2015 году зьяўляючыся свабодным агентам, Пірс склаў трохгадовую дамову з «Лос-Анджэлес Кліпэрз», дзе затрымаўся на два сэзоны, пасьля чаго скончыў кар’еру гульца[19].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads