Кобі Браянт

баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Кобі Браянт
Remove ads

Кобі Бін Браянт (па-ангельску: Kobe Bean Bryant; 23 жніўня 1978 году, Філадэлфія, Пэнсыльванія, ЗША — 26 студзеня 2020 году) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які скончыў кар’еру. На працягу ўсіх 20 гадоў сваёй гульнявой кар’еры выступаў за «Лос-Анджэлес Лэйкерз» у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. 18 разоў трапляў на гульню ўсіх зорак НБА, 15 разоў станавіўся чальцом сымбалічных зборных НБА і 12 разоў станавіўся чальцом абарончых зборных НБА. На працягу двух сэзонаў быў лідэрам НБА паводле колькасьці набраных пунктаў і на сёньняшні дзень займае трэцяе месца паводле пунктаў, набраных у рэгулярным сэзоне, і чацьвертае месца паводле пунктаў, набраных у плэй-оф, за ўсю гісторыю лігі. Шырока разьглядаецца як адзін з найвялікшых баскетбалістаў у гісторыі.

Хуткія факты Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Перад драфтам НБА 1996 году Браянт трэнаваўся ў Лос-Анджэлесе[12]. «Лэйкерз» хацелі абмяняць свайго стартавага цэнтравога Ўладэ Дзіваца на права гульца на драфте, каб вызваліць месца праз абмежаваньне заробкаў і зрабіць прапанову цэнтравому Шакілу О’Нілу, які быў вольным агентам. Браянт быў першым абаронцам, якога задрафтавалі беспасярэдне па заканчэньні сярэдняй школы. Паколькі Браянту на той момант было яшчэ 17 гадоў, ягоным бацькам давялося сумесна падпісаць кантракт з «Лэйкерз», пакуль Браянт ня мог падпісаць свой уласны, калі яму споўнілася 18 гадоў перад пачаткам сэзону. Браянт склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца на агульную суму 3,5 мільёнаў даляраў[13].

Thumb
Баскетбаліст у 1999 годзе.

Да канца сэзону Браянт у сярэднім праводзіў на пляцоўцы 15,5 хвілінаў за гульню. Выступ гульца цягам сэзону дам яму месца ў другой зборнай пачаткоўцаў НБА разам зь ягоным таварышам па камандзе Трэвісам Найтам[14]. «Лэйкерз» прабіліся ў паўфінал Заходняй канфэрэнцыі ў плэй-оф, але саступілі там клюбу «Юта Джаз». У пятым матчы сэзон Браянт выйшаў на лідуючую пазыцыю пасьля таго, як шэраг асноўных гульцоў выбылі праз траўмы і дыскваліфікацыі. У другім сэзоне баскетбаліст атрымаў больш гульнёвага часу і пачаў лепш дэманстраваць свае здольнасьці як таленавіты малады абаронца. У выніку сярэднія паказьнікі Браянта за гульню павялічыліся больш чым удвая — з 7,6 да 15,4 пунктаў за гульню.

Сэзон 1998—1999 гадоў адзначыў станаўленьне Браянта як аднаго з найлепшых абаронцаў лігі. Пасьля абмену стартавых абаронцаў Ніка Ван Эксэла і Эдзі Джонза Браянт выходзіў у пачатковым складзе ў кожнай гульні скарочанага праз лакаўт сэзону. За час сэзону ён падпісаў шасьцігадовы кантракт на суму 70 мільёнаў даляраў[15]. Гэта дазволіла Браянту застацца ў «Лэйкерз» да канца сэзону 2003—2004 гадоў. Гульня Браянта яшчэ палепшыўся, калі ў 1999 годзе на пасаду трэнэра «Лэйкерз» заступіў Філ Джэксан. Пасьля гадоў стабільнага ўдасканаленьня Браянт стаў адным з найлепшых атакуючых абаронцаў лігі, уваходзячы ў склад усіх зорак і ўсіх абаронцаў зборных НБА. «Лэйкерз» сталі прэтэндэнтамі на чэмпіёнства дзякуючы камбінацыі цэнтральных абаронцаў Браянта і О’Ніла. Джэксан выкарыстаў трохкутную атаку, якую ён укараніў яшчэ ў чэмпіёнскія гады «Чыкага Булз», і гэтая атака дапамагла і Браянту, і О’Нілу ўзьняцца ў элітную клясу НБА. Лос-анджэлескі клюб рабіўся чэмпіёнаў тры сэзоны запар у 2000, 2001 і 2002 гадах[16].

У сэзоне 2001—2002 гадоў Браянт упершыню ў сваёй кар’еры згуляў 80 гульняў. 14 студзеня 2002 году баскетбаліст набраў рэкордныя на той час 56 пунктаў, зрабіў пяць падбораў і чатыры перадачы ў пераможным матчы супраць «Мэмфіс Грызьліз»[17]. Ён працягнуў выступы, зьбіраючы ў сярэднім 25,2 пунктаў, і робячы 5,5 падбораў і 5,5 перадачы за гульню. Браянт таксама меў рэкордныя для сваёй кар’еры 46,9% трапнасьці кідкоў і зноў стаў лідэрам сваёй каманды паводле перадачаў. У фінале 2002 году супраць «Нью-Джэрзі Нэтс» Браянт зьбіраў у сярэднім 26,8 пунктаў, меў 51,4% трапнасьці кідкоў ды рабіў 5,8 падбораў і 5,3 перадачы за гульню, у тым ліку зьбіраючы чвэрць усіх пунктаў каманды[18]. У веку 23 гадоў ён стаў наймаладзейшым гульцом, які выйграў тры чэмпіянаты[18].

Thumb
Браянт (у цэнтры) на сустрэчы з Баракам Абамам у Белым доме.

1 лістапада ён аформіў трыпл-дабл, зарабіўшы 33 пункты, 15 падбораў і 12 перадач, у пераможным матчы супраць «Кліпэрз», які скончыўся зь лікам 108:93[19]. Браянт таксама ўсталяваў рэкорд НБА паводле колькасьці трохпунктавых кідкоў у гульні 7 студзеня 2003 году, калі ён закінуў 12 кідкоў у гульні супраць «Сіетл Супэрсонікс». Ён зноў быў абраны ў першую зборную НБА і ў першую зборную абаронцаў і заняў трэці радок у галасаваньні за ўзнагароду самага каштоўнага гульца. «Лэйкерз» правалілі плэй-оф і саступілі ў паўфінале Заходняй канфэрэнцыі ў шасьці гульнях будучым чэмпіёнам НБА «Сан-Антоніё Спэрз»[20]. Браянт быў арыштаваны за сэксуальны гвалт перад пачаткам сэзону 2003—2004 гадоў[21]. З гэтае прычыны ён прапусьціў некаторыя гульні праз наведваньне суда[22]. З стартавым складам у тым ліку з О’Нілам, Мэлоўнам, Пэйтанам і Браянтам «Лэйкерз» прасунуліся да фіналу 2004 году. Аднак у пяці гульнях яны саступілі «Дэтройт Пістанз», якія здабылі свой першы чэмпіёнскі тытул з 1990 году[23]. На наступны дзень баскетбаліст адмовіўся ад прапановы на 100 мільёнаў даляраў з боку «Лос-Анджэлес Кліпэрз» і зноў узгодніў новы кантракт з «Лэйкерз» на 136,4 мільёнаў даляраў тэрмінам на сем гадоў[24][25]. У сэзоне 2004—2005 гадоў Браянт асабліва крытыкаваўся, у тым ліку праз пашкоджаную рэпутацыю. Сэзон 2005—2006 гадоў стаў пераломным момантам у баскетбольнай кар’еры Браянта. Не зважаючы на мінулыя рознагалосьсі з Браянтам, Джэксан вярнуўся на трэнэрскую пасаду ў «Лэйкерз». Індывідуальныя дасягненьні Браянта ў нападзе прывялі да найлепшага статыстычнага сэзону ў ягонай кар’еры.

Thumb
Браянт у масцы, каб абараніць зламаны нос.

22 студзеня 2006 году баскетбаліст набраў рэкордны для сваёй кар’еры 81 пункт у пераможным матчы над «Таронта Рэптарз», які скончыўся зь лікам 122:104. За студзень Браянт зьбіраў у сярэднім 43,4 пунктаў за гульню[26], што было восьмым паводле велічыні сярэднім паказьнікам за адзін месяц у гісторыі НБА і найвышэйшым сярод усіх гульцоў, акрамя Ўілта Чэмбэрлена[27]. У сэзоне 2006—2007 гадоў Браянт быў запрошаны да ўдзелу ў сваім дзявятым матчы ўсіх зорак. Цягам гэтага розыгрышу цішотка зь ягоным прозьвішчам сталася самай прадаванай цішоткай НБА ў ЗША і Кітаі[28]. «Лэйкерз» Браянта прайгралі «Бостан Сэлтыкс» у шасьці гульнях фіналу НБА 2008 году. У пачатку верасьня 2008 году Браянт пастанавіў не рабіць апэрацыю па аднаўленьні правага мезенца[29]. 2 красавіка 2010 году Браянт падпісаў трохгадовае падаўжэньне кантракту на суму 87 мільёнаў даляраў[30]. Ён скончыў рэгулярны сэзон, прапусьціўшы чатыры зь пяці апошніх гульняў праз траўму калена і пальца. Браянт здабыў свой пяты чэмпіёнскі тытул і атрымаў другую запар узнагароду самага каштоўнага гульца фіналу НБА[31]. У сваёй дзявятай гульні сэзону 2010—2011 гадоў, гуляючы супраць «Дэнвэр Нагетс», Браянт стаў наймаладзейшым гульцом у гісторыі НБА, які набраў 26 тысяч пунктаў за кар'еру[32]. Браянт быў абраны ў свой 13-ы запар Матч усіх зорак пасьля таго, як стаў найлепшым гульцом паводле колькасьці галасоў. На Матчы ўсіх зорак НБА 2012 году Браянт набраў 27 пунктаў, абышоўшы Джордана як лідэра паводле колькасьці назьбіраных пунктаў за кар’еру ў Матчы ўсіх зорак[33]. Баскетбаліст усё больш пачаў пакутваць на траўмы.

5 сьнежня ў матчы супраць «Новага Арлеану» Браянт стаў наймаладзейшым гульцом у 34 гады і 104 дні ў гісторыі лігі, які назьбіраў 30 тысяч пунктаў, далучыўшыся да такіх услаўленых баскетбалістаў Залы славы, як то Чэмбэрлена, Джордана, Карыма Абдул-Джабара і Карла Мэлоўна. Браянт абышоў Чэмбэрлена і стаў чацьвертым найлепшым бамбардзірам у гісторыі лігі ў матчы супраць «Сакрамэнта Кінгс» 30 сакавіка 2013 году. Ужо ў наступным месяцы спартовец быў вымушаны пакласьціся на апэрацыю. Браянт аднавіў трэнаваньні толькі ў лістападзе, пасьля чаго ўзгадніў новую двухгадовую ўгоду з клюбам на суму ў 48,5 мільёнаў даляраў[34]. У гэтыя сэзоне атлет пакутваў на траўмы, маючы боль каленаў, ступнях, сьпіне і ахілавым сухажылы[35][36]. Сэзон 2015—2016 гадоў стаў апошнім у кар’еры гульца.

Міжнародная

Браянт адмовіўся ад удзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году, бо ажаніўся ў міжсэзоньне[37]. Браянт таксама вырашыў не гуляць на чэмпіянаце сьвету 2002 году[38]. Першапачаткова ён быў абраны на чэмпіянат Амэрыкі 2003 году, але зьняў сваю кандыдатуру пасьля апэрацыяў на плячы і калене[39]. Наступным летам Браянту давялося зьняцца зь летніх Алімпійскіх гульняў 2004 году праз судовай справы аб сэксуальным гвалце[40]. Фактычна кар’ера Браянта ў зборнай ЗША пачалася ў 2007 годзе.

23 чэрвеня 2008 году баскетбаліст быў улучаны ў склад мужчынскай зборнай ЗША на летнія Алімпійскія гульні 2008 году[41]. Гэта быў ягоны першы ўдзел у Алімпійскіх гульнях. Браянт назьбіраў 20 пунктаў, 13 зь якіх прыпалі на апошнюю чвэрць, а таксама зрабіў шэсьць галявых перадач, калі зборная ЗША ў алімпійскім фінале перамагла зборную Гішпаніі зь лікам 118:107[42]. У васьмі алімпійскіх матчах ён зьбіраў у сярэднім 15,0 пунктаў, робячы 2,8 падбораў і 2,1 галявую перадачу. Браянт вярнуўся ў склад нацыянальную зборную на летнія Алімпійскія гульні 2012 году. Пасьля здабыцьця чарговага залатога мэдаля ён пастанавіў сабе скончыць выступы ў кашулі нацыянальнай каманды[43].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads