Помнік Адаму Міцкевічу (Менск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

По́мнік Ада́му Міцке́вічу — помнік польскаму паэту беларускага паходжаньня, дзеячу нацыянальна-вызвольнага руху Адаму Міцкевічу ў Менску. Помнік месьціцца ў сквэры Адама Міцкевіча на Гарадзкім вале, каля скрыжаваньня вуліц Няміга й Раманаўская слабада. Адкрыцьцё помніка адбылося 6 кастрычніка 2003 року. Аўтарамі помніка зьяўляюцца Аляксандар Фінскі, Андрэй Засьпіцкі й Георгі Фёдараў.

помнік
Помнік Адаму Міцкевічу
КраінаБеларусь
ГорадМенск
Каардынаты53°54′1.8″ пн. ш. 27°32′58.5″ у. д.
Аўтар праектуГеоргі Фёдараў
БудаўнікАляксандар Фінскі, Андрэй Засьпіцкі
Дата заснаваньня2003
Будаваньне2003—6 кастрычніка 2003
Помнік Адаму Міцкевічу на мапе Беларусі
Thumb
Помнік Адаму Міцкевічу
Помнік Адаму Міцкевічу

Remove ads

Гісторыя

З ініцыятывай усталяваць помнік у Менску выступіла польская дыяспара. Як варыянт быў прапанаваны бюст паэта, выкананы яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Аднак з-за таго, што работа была выканана ў выглядзе прысьценнай скульптуры, гэта значыць з абрэзанай сьпінаю, і насіла камэрны характар, усталяваць яе на вуліцы было немагчыма[1]. У адкрыцьці помніка прымалі ўдзел дыяпляматы й палітыкі Беларусі й Польшчы, у тым ліку тагачасны старшыня Савету Рэспублікі Генадзь Навіцкі й маршалак Сэнату Польшчы Лонгін Пастусяк, а таксама амбасадары абедзьвюх краін.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads