Поплаў ракі Сож
водна-балотны заказьнік Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Поплаў ракі Сож» — рэспубліканскі водна-балотны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лютым 2015 году на паўночным усходзе Гомельскай вобласьці.
Быў утвораны дзеля захаваньня краявідаў поплава Сожа ад Чачэрску да Веткі разам з рэдкімі відамі вадаплаўных птушак, занесенымі ў Чырвоную кнігу Беларусі. 4 лютага 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках», паводле якой заснаваў заказьнік «Поплаў ракі Сож» плошчай 85,63 кв.км у 3-х раёнах Гомельскай вобласьці:
- Буда-Кашалёўскім на 253 га Дуравіцкага лясьніцтва (Папоўскі сельсавет) «Буда-Кашалёўскай досьледнай лясной гаспадаркі»;
- Веткаўскім на 4993,5 га Вяліканямкоўскага і Сьвяцілавіцкага лясьніцтваў «Веткаўскай спэцыяльнай лясной гаспадаркі», 122,9 га воднага фонду і 320,62 га земляў запасу;
- Чачэрскім на 442 га Дуравіцкага лясьніцтва «Буда-Кашалёўскай досьледнай лясной гаспадаркі», 526,5 га Вяліканямкоўскага лясьніцтва «Веткаўскай спэцыяльнай лясной гаспадаркі», 1816 га Чачэрскага лясьніцтва «Чачэрскай спэцыяльнай лясной гаспадаркі» і 89,2 га воднага фонду[1].
Шырыня поплава Сожа дасягала 6 км. Пры пералёце тут спыняліся чароды гусей, качак і кулікоў. Асаблівае значэньне поплаў меў для гнездаваньня куліка-марадункі, вялікага грыцука, дубальта, качкі-чыркі і балотных рыбачак. Старыцы, старыя лясы каля Сожа і мазаічнасьць краявіду спрыялі таксама гнездаваньню чорнага каршуна, занесенага ў Чырвоную кнігу. Таму заказьнік быў тэрыторыяй, важнай для птушак[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads