Портлэнд (Арэгон)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Портлэнд (па-ангельску: Portland) — места штату Арэгон, ЗША. Насельніцтва 639 863 чалавекі (на 2016 год).
Портлэнд лічыцца адным з самых «зялёных» гарадоў Злучаных Штатаў.
Портлэнд быў зарэгістраваны ў 1851 годзе і зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам графства Малтнома. Горад нязначна распрасьціраецца і на тэрыторыі іншых графстваў штату, у графстве Вашынгтон на захадзе і графстве Клакамас на поўдні. Портлэнд кіруецца адміністрацыяй, якая ўзначальваецца мэрам і чатырма іншымі кіраўнікамі.
Горад вядомы значнай колькасьцю невялікіх бровараў і вінакурняў, а таксама моцнай прыхільнасьцю жыхароў да кавы. Ён зьяўляецца месцам базаваньня баскетбольнай каманды НБА — Портлэнд Трэйл Блэйзэрс.
Remove ads
Гарады-сябры
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads