Порт Морсьбі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Порт Морсьбі
Remove ads

Порт Морсьбі (па-ангельску: Port Moresby) — сталіца і самы вялікі горад Папуа-Новай Гвінэі. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы вострава Новая Гвінэя, над затокай Папуа. Горад выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку краіны (National Capital District), і адначасова зьяўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 410 тыс. чалавек.

Хуткія факты

Прамысловасьць гораду прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай, дрэваапрацоўчай і машынабудаўнічай прамысловасьці. У Порце Морсьбі ёсьць міжнародны аэрапорт і вялікі марскі порт.

Затоку Папуа адкрыў і дасьледаваў у 1873 годзе Джон Морсьбі, у гонар бацькі якога (Фэірфакса Морсьбі) горад і атрымаў сваю назву. Горад быў заснаваны 12 лютага 1873 году.

Падчас Другой сусьветнай вайны Порт Морсьбі быў важнай базай ангельскіх войскаў падчас бойкі зь Японіяй.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Порт Морсьбісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads