Посваль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́сваль (па-летувіску: Pasvalys) — горад у паўночнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Посвальскага раёну Панявескага павету. Посваль знаходзіцца за 39 км ад Панявежу. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 8,7 тыс. чалавек. Праз Посваль цячэ рака Свалія. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Remove ads
Гісторыя
Першыя згадкі аб паселішчы адносяцца да 1497 году. 15 верасьня 1557 году ў Посвалі сустрэліся вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, інфлянцкі ўладар Ёган Вільгельм фон Фюрстэнбэрг і рыскі біскуп Вільгельм Гагэнцолерн. Паміж імі была падпісана дамова аб сумесных дзеяньнях супраць Маскоўскага ўварваньня.
Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе Посваль трапіў у склад Расейскай імпэрыі. У 1919 годзе паселішча было далучана да Летувіскай рэспублікі. У 1940 годзе Посваль апынуўся ў складзе СССР. Пасьля Другой сусьветнай вайны, у 1946 годзе паселішча атрымала статус гораду.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads