По (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По (па-француску: Pau, па-аксытанску: Pau, па-басконску: Pau) — горад ў Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Атлянтычныя Пірэнэі ў рэгіёне Новая Аквітанія (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Аквітанія). Цэнтар гістарычнай вобласьці Бэарн. Насельніцтва гораду складае 77 575 чалавек, паводле дадзеных на 2013 год. Горны курорт і цэнтар зімовых відаў спорту.
Remove ads
Геаграфія
По разьмешчаны на краю плято, якое ўзвышаецца на 40 мэтраў над ручаем По, які спускаецца са схілаў Пірэнэяў. З галоўнай вуліцы гораду — бульвару Пірэнэяў даўжынёй 1600 мэтраў — адкрываецца від на засьнежаныя горныя вяршыні. На эмблеме гораду намалявана знакамітая вяршыня Пік дзю Мідзі д’Асо.
Гісторыя
По быў заснаваны ў XI стагодзьдзі. Назва азначае на мясцовым дыялекце «загарадзь». У XVI стагодзьдзі замак По стаў улюблёнай рэзыдэнцыяй манархаў Навары з дому Альбрэ; тут нарадзіўся будучы кароль Генрых IV (як, зрэшты, і заснавальнік швэдзкай дынастыі Бэрнадотаў — Карл XIV Юган).
У XX стагодзьдзі адбывалася індустрыялізацыя, што спрыяала ўзьнікненьню ў горадзе прадпрыемстваў аэракасьмічнай і газаздабыўной прамысловасьці. З 1901 году ў По штогод праводзяцца аўтагонкі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads