Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе СМІ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прадстаўні́к/прадстаўні́ца АБСЭ па свабо́дзе СМІ — пасада па адсочваньні разьвіцьця СМІ ва ўсіх 57 дзяржавах-удзельніцах Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ). Прадстаўніца рыхтуе паведамленьні пры спробах парушэньняў свабоды слова, адстойвае поўную адпаведнасьць з прынцыпамі АБСЭ і абавязкамі, датычнымі свабоды слова і прэсы.

У выпадку сур’ёзных парушэньняў прадстаўнік (-ца) спрабуе наўпрост скантактавацца зь дзяржавай-парушальніцай і іншымі зацікаўленымі бакамі, дае ацэнку фактам і судзейнічае ў вырашэньні праблемы.

Прадстаўнік (-ца) зьбірае і атрымлівае зьвесткі па сытуацыі са СМІ з розных крыніцаў, у тым ліку ад краінаў-удзельніц, недзяржаўных і мэдыйных арганізацыяў.

Офіс прадстаўніцы знаходзіцца ў Вене і мае 15 супрацоўнікаў.

Пасада прадстаўніцы па свабодзе СМІ складае адзін з чатырох міжнародных мэханізмаў па спрыяньні свабодзе слова. Астатнія тры — Адмысловы дакладчык ААН па свабодзе слова і думкі, Адмысловы дакладчык па свабодзе слова ААД і Адмысловы дакладчык па свабодзе слова Афрыканскі камітэт па правох чалавецтва і чалавека. Штороку яны выдаюць супольны даклад з апісаньнем сусьветных праблемаў з волевыяўленьнем[1].

Remove ads

Прадстаўнікі па свабодзе СМІ

  • Фраймут Дувэ (Нямеччына): 1998—2004
  • Міклаш Харасьці (Вугоршчына): 2004—2010
  • Дуня Міятавіч (Босьнія і Герцагавіна): 2010—2017
  • Арлэм Дэзыр(de) (Францыя): 2017—2020[2][3]
  • Тэрэза Рыбэйру(it) (Партугалія): ад 2020

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads