Міклаш Харасьці

вугорскі пісьменьнік, журналіст, праваабаронца, прафэсар From Wikipedia, the free encyclopedia

Міклаш Харасьці
Remove ads

Міклаш Харасьці (па-вугорску: Miklós Haraszti; нар. 2 студзеня 1945, Ерусалім) — вугорскі пісьменьнік, журналіст, праваабаронца, прафэсар. У 2012 року прызначаны спэцдакладчыкам ААН па Беларусі.

Хуткія факты Спэцдакладчык ААН па Беларусі, Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1964—1967, 1968—1970 вывучаў вугорскую мову і філязофію ў Будапэшцкім унівэрсытэце, двойчы быў выключаны і ўзяты пад паліцыйны нагляд. У 1970 пайшоў на фізычную працу, паводле ўласнага досьведу напісаў разам з Дзьёрдзем Конрадам кнігу «Праца на прэмію» пра эксплюатацыю працоўных на дзяржаўнай вытворчасьці. За распаўсюджаньне гэтае кнігі ў 1973 року быў асуджаны да 8 месяцаў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 3 рокі.

У 1976 стаў адным з заснавальнікаў руху дэмакратычнай апазыцыі, а ў 1980 рэдактарам пэрыядычнага самвыданьня «Beszélő» (бел. спатканьне ў сэнсе сустрэчы вязьня з асобамі, што яго наведваюць). Публікаваў у ім артыкулы пра лёсы рэпрэсаваных з палітычных прычын асобаў, дзейнасьць незалежных ініцыятываў. У 1988 заснаваў так званую Сетку вольных ініцыятываў.

У 1989 року стаў сябрам Зьвязу вольных дэмакратаў (ЗВД); узяў удзел у перамоваў за круглым сталом(en) датычна свабодных выбараў. У 1990—1994 быў дэпутатам нацыянальнага парлямэнту ад ЗВД.

Пазьней чытаў лекцыі па дэмакратызацыі і палітычных мэдыях у некалькіх унівэрсытэтах. У 1996 атрымаў званьне доктара honoris causa Паўднёва-Заходняга ўнівэрсытэту (ЗША).

9 сакавіка 2004 прызначаны прадстаўніком Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе па свабодзе СМІ. 10 сакавіка 2010 пакінуў пасаду, адбыўшы на ёй два тэрміны.

28 верасьня 2012 прызначаны адмысловым дакладчыкам па сытуацыі ў Беларусі Рады ААН па правох чалавека[2].

Кнігі Міклаша Харасьці «Працоўны ў працоўнай дзяржаве» і «Аксамітная турма» перакладзеныя на розныя мовы сьвету.

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads