Дуня Міятавіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дуня Міятавіч
Remove ads

Ду́ня Мія́тавіч (па-басьнійску: Dunja Mijatović) — экспэрт па правох мас-мэдыя, Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе СМІ (2010—2017).

Хуткія факты Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе СМІ, Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Дуня атрымала званьне бакаляўра навук у Сараеўскім унівэрсытэце (1987), пасьля чаго працягнула магістарскую адукацыю па эўразнаўстве ў Сараеве, Сасэксе, Балёньні і Лёнданскай школе эканомікі. Навучаньне скончыла ў 2002 року магістарскай дысэртацыяй па тэме «Інтэрнэт і свабода выказваньняў».

Займаецца пытаньнямі свабоды прэсы з 1998 року, калі стала сузаснавальніцай Рэгулятарнага агенцтва Босьніі і Герцагавіны па сувязях. У 2007 была абраная старшынёй Эўрапейскае плятформы рэгулятарных агенцтваў, першая жанчына і першая прадстаўніца дзяржаваў, што не ўваходзяць у Эўразьвяз. У 2010 замяніла Міклаша Харасьці на пасадзе прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ. У сакавіку 2013 была пераабраная на другі тэрмін.

Дуня размаўляе па-басьнійску, сэрбску, харвацку, бегла па-ангельску і нямецку, добра ведае францускую і расейскую мовы.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Дуня Міятавічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads