Прастатыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прастатыт (лац. prostata + itis — падкарэньніца + запаленьне) — запаленьне падкарэннай залозы. Паводле прычыны падзяляецца на інфэкцыйны і застойны. Заражэньне адбываецца праз мачаспуск, кроў і лімфатычныя сасуды. Ускладненьні хваробы выклікаюць зьніжэньне плоцевай цягі, бясплодзьдзе, адэному(en) і рак падкарэньніцы.
Папярэджаньне
Хваробу прадухіляюць своечасовае і поўнае вылечваньне запаленьняў мачаспуска і мачавіка, спаражненьне кішэчніка без затрымкі, пешыя прагулкі, бег і плаваньне, рэгулярныя любошчы, уніканьне сядзеньня звыш 90 хвілінаў запар і ўжыцьця сьпіртовых напояў, нашэньне вольнай баваўнянай бялізны і штодзённае ўжыцьцё расьліннай абалоніны[1].
Чыньнікі
Разьвіцьцю хваробы спрыяюць пераахаладжэньне, маларухомы лад жыцьця, праца ў сядзячым становішчы, працяглае плоцевае ўстрыманьне(en), рэгулярныя запоры, аслабленьне імунітэту праз стрэсы і сапсаванае харчаваньне.
Праявы
Захворваньне выяўляецца праз павышэньне тэмпэратуры, ліхаманку, боль у прамежнасьці(en), яечках і паясьніцы, частае і ўскладненае мачаспусканьне, затрымку брулёў[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads