Прастытутка (фільм, 1926)

беларускі савецкі фільм 1926 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Прастытутка (фільм, 1926)
Remove ads

Прастыту́тка (па-расейску: «Проститутка»), іншая назва Забі́тая жыцьцём (рас. «Убитая жизнью») — чорна-белы нямы мастацкі фільм рэжысэра Алега Фрэліха. Выпушчаны ў 1926 року «Белдзяржкіно», стаў першым беларускім фільмам.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Зьмест

Падзеі адбываюцца ў часы росквіту НЭПу. У ваколіцах Масквы шчасьліва жыве сям’я Тыркіных. Пётар працуе ў рэзьніка-прыватніка Кандрацева, Надзея гаспадарыць і выхоўвае дваіх маленькіх дзяцей. У тым жа будынку ў далёкай сваячкі Варвары жыве сірата Люба. «Цётка» эксплюатуе і б’е дзяўчыну, за грошы дапамагае суседу спакусіць яе і ўрэшце рэшт выганяе на вуліцу…

Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Актор, Роля ...
Remove ads

Здымачная група

  • Сцэнарысты: Ной Галкін, Лізавета Дземідовіч
  • Рэжысэр: Алег Фрэліх
  • Аўтар надпісаў: Віктар Шклоўскі
  • Апэратар: Альфонс Вінклер
  • Мастакі: А. Сьмірноў, Дані
  • Мантаж: Эсьфір Шуб
  • Мультыплікацыя — Найдзіч

Успрыняцьце

Нягледзячы на посьпех у гледачоў, тагачасныя крытыкі ўспрынялі фільм ня надта ўхвальна, а некаторыя ўбачылі ў ім уплыў «буржуазных нямецкіх псэўданавуковых фільмаў»[2].

У цыркуляры, датаваным 1937 рокам, «Белдзяржкіно» рапартавала ў Маскву кіраўніку галоўнай управы кінапрамысловасьці СССР Барысу Шумяцкаму пра абясшкоджаньне «варожых» фільмаў. Забарона Прастытуткі матывавалася тым, што яна «палітычна няверная»[2].

Remove ads

Цікавае

  • Прастытутка аспрэчвае славу першага мастацкага беларускага фільму са стужкай Лясная быль. Работа над Прастытуткай пачалася раней, і ва ўсесаюзны пракат яна таксама трапіла першай, аднак Лясную быль першай паказалі ў Менску[2].
  • Вялікі (параўнальна да ўсяго фільму) эпізод прысьвечаны лекцыі «пра сацыяльную шкоду прастытуцыі і спосабы пазбаўленьня ад яе». Эпізод выраблены з дапамогай мультыплікацыі і шырокай тагачаснай статыстыкі.
  • Тытры ў фільме зробленыя адначасна па-расейску, ангельску і кітайску.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads