Цыркуляр

дырэктыўнае распараджэньне, якое рассылаецца падведамным установам ці падначаленым службовым асобам From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыркуляр
Remove ads

Цыркуля́р[1], абе́жнiк[1], наўко́льнік[2] (па-нямецку: Zirkular, ад лац. circularis — кругавы) — дырэктыўнае распараджэньне, якое рассылаецца падведамным установам ці падначаленым службовым асобам[3].

Thumb
Камэрцыйны цыркуляр (цыркуляр) купца Каспара Фогта ад 1793 году, якім ён паведамляе аб выхадзе з сумеснага прадпрыемства

Ува афіцыйнай перапісцы цыркулярам называўся ліст (указаньне, загад і гэтак далей), напісаны адной асобай групе некалькіх службовых асоб, альбо ліст для ўсіх асоб, якія займаюць пэўную пасаду. Ува адрозьненьне ад распараджэньняў, якія дазваляюць якое-небудзь канкрэтнае справа, цыркуляры звычайна насілі агульны інструкцыйны характар[4]

Remove ads

Гісторыя

У Маскоўскай імпэрыі

У Маскоўскай імпэрыі цыркуляры, і асабліва тыя, якія выдаваліся міністрамі, атрымалі вялікае значэньне. Веданьне практычнага права ў многіх галінах адміністрацыйнага кіраваньня было немагчыма безь веданьня адпаведных цыркуляраў, якія ў шэрагу выпадкаў ўсталёўвалі самастойныя правілы, або ў тым ці іншым стаўленьні зьмянялі сэнс закона. Такое значэньне цыркуляраў у маскоўскам адміністрацыйным праве абумаўлялася[4]:

  • непаўнатой і недасканаласьцю расейскага заканадаўства наогул;
  • адсутнасьцю заканадаўчых нормаў па выданьні цыркуляраў.

Няпоўнасьць законаў часьцяком прыводзіла да істотных цяжкасьцей, таму Дзяржаўны савет Маскоўскае імпэрыі прызнаў[4][5]:

«…права адміністрацыйных уладаў, асабліва вышэйшых, вызначаць у тых выпадках, на якія няма асобнага прадпісаньня закона, падрабязнасьці, якія высьлізгваюць ад заканадаўца…»

Дзяржаўны савет МІ, 20 лютага 1873 году

Аднак пытаньне парадку, у якім адміністрацыя можа ажыцьцяўляць азначанае вышэй права — тлумачыць і папаўняць законы, дзеючым заканадаўствам не дазвалялася, а таксама й цыркуляры міністраў зборам законаў іґнараваліся.

Згодна з артыкулам 176, п. 6 Ўстановы міністэрстваў «справы выканаўчыя агульныя прадстаўляюцца на дазвол кіраўнічага сэната…, 6) калі трэба будзе патрэба зрабіць агульнае (цыркулярнае) прадпісаньне ў тлумачэньне або пацьверджаньне існуючых правілаў», гэта значыць, цыркуляр павінен быць выдадзены толькі кіраўнічым Сэнатам, а не міністэрствамі; на справе гэта патрабаваньне не выконвалася, і асобныя міністры пастаянна выдавалі цыркуляры. Адсутнасьць заканадаўчых нормаў па іх выданьню, наглядзе, абскарджаньню або адмене магло прывесьці да таго, што цыркуляр будзе не адпавядаць закону, у тлумачэньне якога ён выдаецца, а таксама да ўстанаўленьня правілаў, якія ня маюць падстаў у законе.

Прыклады

У Савецкім Саюзе

Да 1936 году — рэгламэнтаваны заканадаўствам[7] афіцыйны акт, які выдаваў кіраўнік наркамата[8]. Парадак выданьня цыркуляраў, іх апублікаваньня, а таксама апратэставаньня й прыпыненьня ЦВ Камітэты рэспублік край(вобл)выканкамаў аднолькавы зь іншымі актамі, якія выдавалі наркаматы, выканкамы й іншыя савецкія арґанізацыі[7]. Шэраг цыркуляраў былі выдадзены НКУС, зь іх некаторыя дзейнічаюць і ў Расеі.

Прыклады

  • Цыркуляр Наркамата ўнутраных справаў СССР № 30. м. Масква. Зьмест: аб мерапрыемствах па абслугоўваньні першамайскіх сьвятаў. «13» красавіка 1937 году. Народны камісар унутраных спраў СССР Генэральны камісар Дзяржаўнай Бясьпекі Н. Яжоў[9]
Remove ads

Сучаснасьць

Францыя, Італія, Бэльгія

Ува Францыі, Італіі, Бэльгіі й некаторых іншых краінах з грамадзянскім правам circulaire (француская), circolare (італьянская) альбо omzendbrief (нідэрляндзкая) (то-бок цыркуляры) складаецца з тэксту, прызначанага для супрацоўнікаў службы, прадпрыемства або адміністрацыі.

Цыркуляры ўтрымліваюць рэкамэндацыі: яны дастасавальныя толькі да работнікаў дзяржаўных службаў. У пэўных выпадках цыркуляры ўводзяць новыя правілы (circulaires réglementaires); такія, што пры пэўных умовах можна абскардзіць злоўжываньне ўладай.

Сукупнасьць судовых рашэньняў, якія тычацца цыркуляраў, атрымала шырокае разьвіцьцё. Цяпер цыркуляры існуюць толькі для таго, каб камэнтаваць існуючы закон і тлумачыць яго прымяненьне ў канкрэтных выпадках.

Цяпер цыркуляр гэта:

  • нарматыўны характар тэксту[10];
  • характар меры ўнутранага адміністраваньня;
  • указ, які рэгулюе паўнамоцтвы міністраў у рамках іхніх дэпартаментаў[11]
  • ўрадавыя рашэнні.

Дзяржаўная рада ўва Францыі і ў Нідэрляндах да гэтага часу захоўвае ўнікальны крытэрый для вызначэньня таго, ці варта перадаваць рашэньне на разгляд судзьдзі — імпэратыўны характар рашэньня. Калі гэта ўмова дастасавальна, судзьдзі правяраюць законнасьць тэксту[12].

Нямеччына

У Нямеччыне цыркуляры ўяўляюць сабой адміністрацыйны акт у форме калектыўнага распараджэньня ў адпаведнасьці з §35, Пункт 2 VwVfG, калі прымаюцца сувэрэнныя меры па ўрэгуляваньні асобнага выпадку, які мае непасрэдную юрыдычную сілу, як у выпадку цыркуляраў BaFin па крэдытных установах[13].

Аўстрыя

У Аўстрыі цыркуляры ад дзяржаўных органаў могуць быць аднесены да адміністрацыі сувэрэннае дзяржавы альбо адміністрацыі прыватнага сэктара, у залежнасьці ад утрыманьня. Вырашальнае значэньне мае сувязь з актам альбо распараджэньнем дзяржаўнага або прыватнага сэктара й г.д., аналягічным ўказаньням, інструкцыям / апублікаваным брашурам[14].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads