Прафэсійнае згуртаваньне беларусаў Брытаніі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прафэсійнае згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB) – гэта клюб беларускіх прафэсійных спэцыялістаў, які базіруецца ў Лёндане.

PUBB быў створаны ў кастрычніку 2009 года з падвойнай мэтай:

  • садзейнічаньне асабістым, сацыяльным і дзелавым сувязям паміж беларускімі спэцыялістамі, якія працуюць у Вялікабрытаніі, і іх сувязям з Беларусьсю; і
  • стварэньне асяроддзя, якое спрыяе карыстаньню беларускай мовай беларускімі спэцыялістамі ў Вялікабрытаніі.

Сярод сяброў клюбу – банкіры, мэнэджэры актываў, бугальтары, юрысты, спэцыялісты ў сыравінай галіне, страхаваньні, ІТ і сувязях з грамадзкасьцю (PR), навукоўцы, архітэктары і іншыя.[1][2]

У клюбе праводзяцца рэгулярныя сустрэчы і мерапрыемствы, у тым ліку прэзэнтацыі запрошаных прамоўцаў з Вялікабрытаніі, Беларусі і іншых краін на прафэсійныя і зьвязаныя з Беларусьсю тэмы.[3][4]

Клюб падтрымлівае Беларускую дэмакратычную апазыцыю і Пратэсты ў Беларусі (2020–2021). У 2022 годзе КДБ абвясьціў PUBB экстрэмісцкім фармаваньнем.

Remove ads

Гл.таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads