Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Камітэ́т дзяржа́ўнай бясьпе́кі Рэспу́блікі Белару́сь (КДБ Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі ў галіне забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі[6], заснаванае ў кастрычніку 1991 году.

Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...

Быў галоўнай спэцслужбай Беларусі, якая ўзгадняла дзейнасьць у галіне нацыянальнай бясьпекі іншых дзяржаўных органаў[7]. Выступаў правапераемнікам КДБ БССР[8][9]. Кіраваньне дзейнасьцю камітэта ажыцьцяўляе прэзыдэнт, які таксама стварае, ператварае ды касуе вайсковыя часткі, установы адукацыі ды аховы здароўя КДБ. Прэзыдэнт таксама ўхваляе склад калегіі КДБ з удзелам старшыні камітэту ды 4 ягоных намесьнікаў[10]. Пасяджэньні калегіі КДБ лічацца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў[11].

Remove ads

Будова

На 2018 год у склад Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ўваходзілі:

Remove ads

Задачы

Thumb
Будынак КДБ
  • абарона незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласьці дзяржавы;
  • кіраваньне падпарадкаванымі ўстановамі;
  • падача прэзыдэнту прапановаў аб забесьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі;
  • апавяшчэньне прэзыдэнта аб стане дзяржаўнай бясьпекі;
  • спрыяньне дзяржаўным установам у ажыцьцяўленьні захадаў па разьвіцьцю дзяржавы;
  • вонкавая выведка;
  • супрацьвыведка;
  • супрацьдзеяньне экстрэмізму;
  • вышук, дазнаньне ды папярэдняе сьледзтва;
  • абарона дзяржаўных таямніцаў;
  • бясьпечнае шыфраваньне ўрадавай сувязі.
Remove ads

Паўнамоцтвы

  • наладжаньне выкананьня падпарадкаванымі ўстановамі выкананьня заканадаўства аб забесьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі;
  • папярэджаньне, выяўленьне ды апавяшчэньне прэзыдэнта аб пагрозах дзяржаўнай бясьпецы;
  • удзел у ахове масавых грамадзкіх мерапрыемстваў;
  • ахова замежных установаў дзяржавы, іх супрацоўнікаў зь сем’ямі, а таксама пасланых за мяжу грамадзянаў, якія маюць допуск да дзяржаўных таямніцаў, ды іх сем’яў;
  • удзел у падрыхтоўцы заканадаўчых прапановаў;
  • выведка;
  • супрацьвыведка, у тым ліку ва ўзброеных сілах ды іншых войсках, Памежным камітэце, Міністэрстве ўнутраных справаў, Камітэце дзяржаўнага кантролю, Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях, на мытні ды ў Міністэрстве па падатках і зборах;
  • супрацьдзеяньне экстрэмізму ды змаганьне супраць арганізаванай злачыннасьці, хабарніцтва, кантрабанды, незаконнага перасяленьня ды абароту наркотыкаў, псыхатропных рэчываў, зброі ды ядзерных матэрыялаў;
  • ахова абаронных прадпрыемстваў, шляхоў зносінаў ды сувязі;
  • вышук, дазнаньне ды папярэдняе сьледзтва;
  • стварэньне сродкаў вышуку ў сетках сувязі;
  • папярэджаньне аб недапушчальнасьці супрацьпраўнай дзейнасьці;
  • утрыманьне ў сьледчым ізалятары арыштаваных, затрыманых ды асуджаных асобаў;
  • крыміналістычнае забесьпячэньне вышуку ды крымінальна-працэсуальных дзеяньняў, што праводзяцца падпарадкаванымі ўстановамі;
  • захоўваньне, улік ды вызначэньне парадку выкарыстаньня матэрыялаў дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
  • нагляд за ды вынясеньне загадаў аб абароне дзяржаўных таямніцаў, а таксама выдача ўстановам дазволаў на дзейнасьць з выкарыстаньнем дзяржаўных таямніцаў;
  • абарона дзяржаўных таямніцаў;
  • забесьпячэньне ўрадавай сувязьзю прэзыдэнта, прэм’ер-міністра ды старшыняў палатаў Нацыянальнага сходу;
  • забесьпячэньне тайнапіснай ды інжынэрна-тэхнічнай бясьпекі шыфраванай сувязі ў дзяржаве ды яе замежных установах;
  • парадкаваньне паслугаў шыфраваньня зьвестак;
  • ліцэнзаваньне тайнапісу;
  • улік частотных прысваеньняў ды ўласьцівасьцяў сыгналаў выпраменьвальных радыёэлектронных сродкаў, а таксама выяўленьне супрацьпраўных радыёперадачаў;
  • падтрыманьне баегатоўнасьці падначаленых установаў ды наладжаньне забесьпячэньня імі парадкаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў;
  • стварэньне запасу супрацоўнікаў зь ліку ваеннаабавязаных, іх улік ды найм у ваенны час;
  • выраб ды выкарыстаньне дакумэнтаў іншых установаў для ўтойваньня асобаў супрацоўнікаў, прыналежнасьці падначаленых установаў, іх памяшканьняў, транспартных сродкаў, апэратыўна-вышуковай дзейнасьці ды спрыяльных ім асобаў, а таксама атрыманьне блянкаў дакумэнтаў, службовых пасьведчаньняў установаў ды ўзораў іх запаўненьня;
  • ахова бясьпекі супрацоўнікаў ды іх сем’яў;
  • ахова ўласнай бясьпекі;
  • удзел у забесьпячэньні абароны ахованых асобаў ды месцаў;
  • удзел у вызначэньні парадку знаходжаньня ў дзяржаве іншаземцаў, наданьня ім прытулку ды абароны;
  • даведкавае забесьпячэньне дзейнасьці падначаленых установаў;
  • распрацоўка, выраб ды пачынка шыфравальных сродкаў;
  • ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
  • узаемадзеяньне зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі;
  • заключэньне міжнародных дамоваў з адпаведнымі службамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  • накіраваньне прадстаўнікоў КДБ у іншыя дзяржавы па ўзгадненьні зь іх адпаведнымі службамі;
  • выкананьне пастановаў прэзыдэнта аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні падначаленых КДБ установаў;
  • падрыхтоўка, перападрыхтоўка ды павышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў у навучальных установах;
  • падрыхтоўка паводле дамоваў чыноўнікаў іншых дзяржаваў;
  • закуп ды прыём узбраеньняў ды абсталяваньня для падпарадкаваных установаў, а таксама будаўніцтва ды перабудова будынкаў для іх;
  • выдаткоўваньне на падпарадкаваныя ўстановы ды агляд выкарыстаньня вылучаных ім сродкаў;
  • пэнсійнае забесьпячэньне звольненых супрацоўнікаў[13].
Remove ads

Мінуўшчына

23 кастрычніка 1991 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ухваліў Закон № 1187-XII «Аб зьмяненьні ў сыстэме органаў дзяржаўнага кіраваньня Рэспублікі Беларусь», якім пастанавіў «падначаліць Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь». Паводле 2-га артыкула Закону, выбраньне старшыні КДБ Беларусі праводзілася Вярхоўным Саветам тэрмінам на 5 гадоў. Вылучэнца на пасаду старшыні КДБ прадстаўляў старшыня Вярхоўнага Савета. Намесьнікі старшыні КДБ і сябры калегіі КДБ зацьвярджаліся Прэзыдыюмам Вярхоўнага Савета на прадстаўленьне старшыні КДБ Беларусі[14]. 15 студзеня 1992 году Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 1413-XII «Аб Часовым палажэньні аб Камітэце дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь». Паводле 2-га артыкула, пастанаўлялася захаваць у дачыненьні вайскоўцаў КДБ Беларусі дзеяньне 3-х Палажэньняў «Аб праходжаньні вайсковай службы афіцэрскім складам Узброеных сілаў СССР» 1985 году, «Аб праходжаньні вайсковай службы прапаршчыкамі і мічманамі Ўзброеных сілаў СССР» 1985 году і «Аб ільготах для вайскоўцаў, вайсковаабавязаных, звольненых з вайсковай службы ў адстаўку асобаў і іх сем'яў» 1981 году, а таксама Пастановы Савета міністраў СССР 1973 году «Аб вайскоўцах звыштэрміновай службы». У 3-м артыкуле Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета даручалася вызначыць парадак утварэньня будовы і штатнай колькасьці апарату КДБ Беларусі і падначаленых яму органаў у межах вылучаных асігнаваньняў[15].

У 1992 годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову аб стварэньні ўправы вайсковай контарвыведкі (УВКВ) ў складзе Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі[16]. 13 траўня 1992 году КДБ Беларусі заключыў Пагадненьне аб супрацы і ўзаемадзеяньні зь Міністэрствам бясьпекі Расеі (цяпер ФСБ). 29 траўня 1992 году падпісалі міжведамаснае Пагадненьне з Камітэтам нацыянальнай бясьпекі Казахстану. 31 ліпеня 1992 году — са Службай бясьпекі Ўкраіны (СБУ). 3 верасьня 1992 году КДБ заключыў Пагадненьне аб супрацы ў галіне выведвальнай дзейнасьці са Службай вонкавай выведкі Расеі. 10 жніўня 1994 году падпісалі міжведамаснае Пагадненьне са Службай інфармацыі і бясьпекі Малдовы[17].

Паводле 100-га артыкула Канстытуцыі Беларусі 1994 году, прэзыдэнт Беларусі стаў прызначаць старшыню КДБ Беларусі са згоды Вярхоўнага Савета[18]. З 1995 году КДБ Беларусі пачаў абмен зьвесткамі зь Міжнароднай арганізацыяй крымінальнай паліцыі (Ліён, вобласьць Авэрнь-Рона-Альпы, Францыя) празь яго Нацыянальнае цэнтральнае бюро (НЦБ) ў Беларусі[17].

3 сьнежня 1997 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў Закон № 102-З «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь», паводле 1-га артыкула якога стаў ажыцьцяўляць кіраваньне дзейнасьцю КДБ Беларусі. У 2-м артыкуле згадвалася, што ў падпарадкаваньні КДБ знаходзіліся ўправы па абласьцях і ўправа вайсковай контарвыведкі. Згодна з 3-м артыкулам прэзыдэнт стаў самастойна прызначаць старшыню КДБ. У 9-м артыкуле асноўнымі кірункамі дзейнасьці КДБ называліся: контарвыведка, вонкавая выведка, барацьба са злачыннасьцю, а таксама ладжаньне ўрадавай і апэратыўнай сувязі. Згодна зь 15-м артыкулам КДБ Беларусі абавязваўся ажыцьцяўляць контарвыведку ва Ўзброеных сілах Беларусі, памежных войсках Беларусі, унутраных войсках і іншых органах МУС Беларусі, падразьдзяленьнях Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі, Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі, мытных органах Беларусі і Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі. Паводле 25-га артыкула, забесьпячэньне падразьдзяленьняў управы вайсковай контарвыведкі КДБ Беларусі транспартнымі сродкамі, паліўна-змазачнымі матэрыяламі, сродкамі сувязі, зброяй, аховай, службовымі памяшканьнямі, а таксама супрацоўнікаў гэтых падразьдзяленьняў заробкам, рэчавай маёмасьцю, службовымі жылымі памяшканьнямі і мэдычным абслугоўваньне ажыцьцяўлялі Міністэрства абароны Беларусі, Дзяржаўны камітэт памежных войскаў Беларусі, Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі і Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі[19].

4 чэрвеня 1999 году КДБ Беларусі заключыў міжведамаснае Пагадненьне са Службай нацыянальнай бясьпекі Ўзбэкістану. 30 чэрвеня 1999 году — зь Міністэрствам нацыянальнай бясьпекі Азэрбайджану. 24 траўня 2000 году — зь Міністэрствам нацыянальнай бясьпекі Армэніі. Пазьней заключылі міжведамасныя дамовы з выведвальнымі і праваахоўнымі службамі яшчэ 5 дзяржаваў Эўропы (Латвія, Летува, Польшча, Італія і Нямеччына), 3 дзяржаваў Азіі (Віетнам, Кітай і Сырыя) і ЗША. 10 ліпеня 2012 году А.Лукашэнка падпісаў Закон «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З. У чэрвені 2013 году контартэрарыстычны цэнтар КДБ Беларусі пераўтварылі ў контартэрарыстычную ўправу (КТУ)[20].

Старшыні

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

Пасля выбараў і пратэстаў 2020 году кіраўніцтва КДБ трапіла пад міжнародныя санкцыі. Так, Эўразьвяз 2 кастрычніка 2020 году ўключыў у свой санкцыйны сьпіс былога старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка, яго першага намесьніка Сяргея Церабава, а таксама намесьнікаў — Дзьмітрыя Равуцкага, Алега Чарнышова і былога намесьніка — Уладзімера Калача[21][22], а 6 лістапада — і новага старшыню Івана Церцеля[23][24]. Супраць гэтых асобаў таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[25], Канада[26] і Швайцарыя[27]. Акрамя таго, 21 чэрвеня 2021 году Церцель і само КДБ былі ўключаныя ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[28].

У 2022 годзе КДБ было ўключана ў санкцыйныя сьпісы Эўрапейскага зьвязу, Швайцарыі і Японіі[29].

27 студзеня 2025 году Канада ўвяла санкцыі супраць КДБ[30].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads