Прая-Грандзі

грамада ў штаце Сан-Паўлу (Бразылія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Прая-Грандзі
Remove ads

Пра́я-Гра́ндзі (па-партугальску: Praia Grande) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала амаль 331 тысячу чалавек[2]. Горад ёсьць часткай мэтраполіі Байшада-Сантыста, якая месьціцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Улічваючы, што горад Прая-Грандзі доўгі час быў часткай Сан-Вісэнці, рэгіён быў адным зь першых калянізаваных партугальцамі.

Па набыцьці статуса асобнага гораду Прая-Грандзі паскорыў тэмп свайго росту з 1950-х гадоў. У 1980-я гады горад набыў новы імпульс росту з адкрыцьцём невялікага моста, які зьвязаў горад з востравам Сан-Вісэнці. Мост разьвязаў адразу дзьве праблемы, як то прывёў да палёгкі трафіку на падвесным мосьце, а таксама злучыў горад непасрэдна з сталіцай штату горадам Сан-Паўлу, і, такім чынам, пазбавіў неабхаоднасьці перасоўваньня вуліцамі Сантуса і Сан-Вісэнці[3]. Тым ня менш, у горадзе засталіся праблемы, якія разьзвязалі да 1993 году, адбудаваўшы транспартную сыстэму і адрамантаваўшы каналізацыю.

Паводле асобнага закону горад увайшоў у лік курортных гарадоў штату, што дало магчымасьць скарыстацца асобным бюджэтам.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads