Пружанская чыгунка

вузкакалейная чыгунка першай паловы XX стагодзьдзя From Wikipedia, the free encyclopedia

Пружанская чыгунка
Remove ads

Пружа́нская чыгу́нка — вузкакалейная 600-мілімэтровая траса з Пружаны да Лінова, якая існавала ў першай палове XX стагодзьдзя. Працягласьць 13 км.

Thumb
Чыгуначны вакзал у Пружане (1938) на месцы цяперашняе крамы «Мэркурый»

Збудаваная ў 1915 року падчас нямецкай акупацыі. Стала часткай вялізнай сеткі вузкакалеек працягласьцю 325 кілямэтраў скрозь Белавескую пушчу, прызначанае для вывазу вырубленага лесу і забітых жывёлаў.

За польскім часам належала PKP, даходзіла да Камянюкаў (да 1922 року гэтая галіна большаю часткай разабраная)[1]. Праз Семянчу, Слабудку і фальварак Ізабелін злучала места са станцыяй Лінова (цяпер Аранчыцы) на чыгунцы БерасьцеБаранавічы. Па ёй хадзіў маленькі цягнік з чатырох вагонаў.

Па ўварваньні Саветаў цягнік хадзіў ад вайсковага мястэчка Слабудка да Пружанаў. Расклад быў адвольны: «машыніст мог спыніцца на любым хутары, схадзіць да знаёмай, выпіць паўжбану малака, вярнуцца і ехаць далей»[1].

Зруйнаваная на пачатку 40-х рокаў, верагодна з пачаткам нямецкага ўварваньня. У 1940—41 роках вяліся працы па збудаваньні паўнафарматнай 750-мілімэтровае чыгункі ПаўлавічыПружанаБелавежа, аднак з пачаткам вайны будоўля спыненая і не ўзнавілася[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads