Пршыбрам (футбольны клюб)

чэскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Пршыбрам (футбольны клюб)
Remove ads

«Пршы́брам» (па-чэску: Příbram) — чэскі футбольны клюб з гораду Пршыбраму. Заснаваны ў 1928 годзе. Не зважаючы на тое, што сёньня існуе праскай «Дукла», менавіта «Пршыбрам» ёсьць афіцыйным пераемнікам той праскай «Дуклы», якая 11 разоў станавілася чэмпіёнам краіны паміж 1953 і 1982 гадамі.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Каманда ўзьнікла з двух клюбаў, як то паўфіналіста Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1966—1967 гадоў прсакай «Дуклы», традыцыі якой сучасны клюб працягвае, і «Пршыбраму», якія аб’ядналіся ў 1996 годзе[1]. «Пршыбрам» да таго два сэзоны згуляў у другім дывізіёне, выйшаўшы з трэцяга дывізіёну Багемскай футбольнай лігі ў канцы сэзона 1993—1994 гадоў. «Дукла», зь іншага боку, згуляла папярэднія два сэзоны ў Багемскай футбольнай лізе пасьля таго, як вылецела зь першага сэзону Першай лігі ў сэзоне 1993—1994 гадоў.

Клюб браў удзел у розыгрышы Другой лігі 1996—1997 гадоў, ладзячы хатнія матчы на стадыёне ў Празе[2]. У тым сэзоне клюб стаў пераможцам лігі і здабыў права выступаць у Першай лізе[1]. У 1997 годзе клюб пераехаў у Пршыбрам, дзе свае матчы пачаў і працягвае ладзіць на стадыёне На Літаўцы[2]. Клюб гуляў у найвышэйшым дывізіёне, зьмяніўшы сваю назву на «Марыла Пршыбрам» у 2000 годзе[1]. Каманда дзесяць сэзонаў запар спаборнічала ў элітным дывізіёне, пакуль ня страціла месца ў Першай лізе ў сэзоне 2006—2007 гадоў[3]. Клюб гуляў у Другой лізе 2007—2008 гадоў, трымаючы трэці радок у часе перапынку ў сярэдзіне сэзону[4]. Па заканчэньні сэзону клюб здолеў вярнуць месца ў Першую лізе пасьля ўсяго аднаго сэзону адсутнасьці. У 2008 годзе клюб зьмяніў сваю назву на «Пршыбрам». У 2000 годзе каманда гуляла ў эўрапейскіх спаборніцтвах, дакрочыўшы да трэцяга раўнду Кубка Інтэртота. Пасьля таго, як дружына заняла чацьвертае месца ў Першай лізе 2000—2001 гадоў, «Пршыбрам» зноў гуляў у Эўропе, абгуляўшы францускі «Сэдан» у Кубку УЭФА 2001—2002 гадоў, перш чым саступіць грэцкаму клюбу ПАОК у другім раўндзе спаборніцтваў. З новым спонсарам клюб зьмяніў сваю назву на «Віягем» у ліпені 2022 году[5], але ўжо праз год папярэдні назоў вярнуўся ў назву каманды[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads